галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Трусаў папрасіў міністра адукацыі
Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў папрасіў міністра адукацыі Аляксандра Радзькова забяспечыць бесперашкоднае карыстанне школьнымі дзённікамі на беларускай мове з выявамі помнікаў айчыннага дойлідства.

Алег Трусаў патлумачыў Радыё Рацыя, на чым палягае сутнасць праблемы:

- У нас дзённікі і сшыткі выпускаюць розныя фабрыкі. І вось беларускамоўныя, па нашай просьбе, у асноўным выпускае Менская фабрыка каляровага друку. Ёсць і іншыя фабрыкі, таму ідзе канкурэнцыя. І ёсць фабрыкі, якім спрыяе Міністэрства адукацыі. Тыя выпускаюць чыстыя дзённікі, самыя просценькія, без усялякіх малюнкаў. Вось лабісты з Мінадукацыі на розных падставах і кажуць дырэктарам, каб яны казалі настаўнікам, бацькам, каб не закупалі гэтыя каляровыя дзённікі. Нібыта розныя малюнкі адцягваюць увагу дзяцей.

У мінулым навучальным годзе дзённікі, якія выпускала фабрыка каляровага друку, карысталіся вялікім попытам. Таму ў гэтым годзе іх наклад быў павялічаны ўтрая і склаў 75 тысяч асобнікаў - гаворыцца ў лісце да міністра адукацыі.

racyja.by

20:01 12.09.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы