галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Аніматары з 11 краінаў пакажуць мульцікі на “Анімаёўцы-2009”
42 мультфільма з 11 краінаў будзе сёлета прадстаўлена ў конкурснай праграмме фэста “Анімаёўка-2009”, што пройдзе 24–26 верасня ў Магілёве. Усяго ж на ўдзел у конкурсе прэтэндавала 98 работ з 16 дзяржаў.

Аніматары з 11 краінаў пакажуць мульцікі на “Анімаёўцы-2009”

Упершыню на анімацыйным фэсце з’явяцца мультфільмы з Германіі, Азербайджана і Ірана. Шмат імёнаў сёлета прадставіць “Беларусьфільм”: Ігар Волчак ("Як Несцерка пярсцёнак шукаў"), Ірына Кадзюкова ("Сумная аповесць пра каханне"), Уладзімір Пяткевіч (""Жыла-была апошняя мушка), Аляксандра Ленкіна ("Пра сяброўства Шарыка і лётаючаю талерку"), Міхаіл Тумеля (экранізацыя беларускіх прыказак і прымавак).

Ля кінатэатра “Радзіма” ўпершыню ў гісторыі фэста будзе ўсталяваны светадыёдны экран, дзякуючы якому да “Анімаёўкі” змогуць далучыцца нават мінакі.

Нагадаем, што сама “Анімаеўка” праводзіцца ўжо 12 раз. Міжнароднае журы конкурса сёлета ўзначаліць заслужаны дзеяч мастацтваў Расеі Леанід Насароў, аўтар анімацыйных твораў “Рыжы, рыжы, канапаты”, “Антошка”, “Вясёлая карусель”.

www.euroradio.fm

17:39 19.09.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы