галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

У Магілёве 23 верасня адзначаць Дзень Тэль-Авіва
Свята распачнецца на Плошчы зорак аб 11-ай гадзіне. Пасля ўрачыстага адкрыцця ўсе жадаючыя змогуць наведаць фотастэнд з відам Тэль-Авіва, каб сфатаграфавацца з “эфектам прысутнасці” на набярэжнай сталіцы Ізраіля. Урачыстасці таксама адбудуцца ў гарадской бібліятэцы, выставачнай залі, Гарадскім цэнтры культуры і ... тралейбусе.

Дзень Тэль-Авіва ладзяць Ізраільскі культурна-інфармацыйны цэнтр пры амбасадзе Дзяржавы Ізраіль разам з Магілёўскім гарвыканкамам і яўрэйскай грамадой горада.

11-00 Урачыстае адкрыццё Дня Тэль-Авіва на “Плошчы зорак” з удзелам прадстаўнікоў пасольства Ізраіля ў Рэспубліцы Беларусь

12-00 Адкрыццё стэнда ізраільскай кнігі ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы
імя Карла Маркса

16-00 Адкрыццё выставы фотаработ «Тэль-Авіў -100» у выставачнай зале па вул. Болдзіна, 1

У Магілёве 23 верасня  адзначаць Дзень Тэль-Авіва

18-00 Гала-канцэрт у Гарадскім цэнтры культуры, вул. Першамайская, 34

На працягу дня. Працуе тралейбус па маршруце №2 з афармленнем звонку выглядамі Тэль-Авіва і музычным суправаджэннем

18:39 22.09.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы