галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Выстава плакатаў jung:de
Цікавыя і незвычайныя факты з жыцця моладзі ў Германіі

Выстава

08.09. - 02.10.2009

Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А. Куляшова

вул. Касманаўтаў, 1



Выстава плакатаў jung:deВы хацелі б зазірнуць у свет нямецкай моладзі? Даведацца, што для яе з’яўляецца важным, пра што яна марыць і куды накіроўвае свае сілы? Тады Вам проста неабходна наведаць нашу выставу плакатаў „jung:de“.

З дапамогай 32 плакатаў Вы пазнаёміцеся з важнымі тэмамі з жыцця нямецкай моладзі, такімі як музыка, вольны час, школа і адукацыя, фільмы, кнігі, мова моладзі і шмат чым яшчэ. Фатаграфіі, схемы і статыстычныя дадзеныя, змешчаныя на плакатах, наглядна прадстаўляюць інфармацыю аб нямецкай моладзі і яе інтарэсах.

У якасці рамачнай праграмы да выставы Інстытут імя Гётэ ў Мінску прапануе кароткачасовыя семінары для настаўнікаў нямецкай мовы і тых, хто яе вывучае. На семінарах настаўнікі атрымліваюць імпульсы і ідэі для эфектыўнага выкарыстання зместу выставы на сваіх занятках. Моладзі, якая вывучае нямецкую, прадстаўляецца магчымасць зірнуць на жыццё сваіх равеснікаў у Германіі падчас удзелу ў семінарах, дзе навучанне ідзе з выкарыстаннем фільмаў.

www.goethe.de

22:18 24.09.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы