галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

«Краіна 2.0»: краса і сіла магілёўскага року
У новым туры на ТГ бярэ ўдзел песьня «Краіна 2.0», у стварэньні якой узялі ўдзел вакалісты трох вядучых магілёўскіх рок-камандаў ды яшчэ і самы вядомы беларускамоўны паэт. Яе першая вэрсія музыкі палічылі сумнаватай і зацягнутай. У дадатак да ўсяго сталі раздавацца галасы, што «Глюкі» косяць пад MAUZER-аў. Таму, каб дадаць да дыму агню, для новай вэрсіі быў запрошаны Ян Маўзэр, а таксама былы сэмплер гэтага гурта, а цяпер адзін зь лідэраў магілёўскага Green Che, Рома UFO. Тое, што выйшла па выніку самі «Глюкі» пачулі ў самую апошнюю чаргу.

Першаму варыянту песьні «Краіна» — больш за 10 гадоў. Яна была напісаная яшчэ напачатку гурта «Глюкі». Але выйсьці з засекаў ёй давялося, як і большасьці песень будучага альбома «Ідыятызм», толькі ўвосень 2006 году падчас выступу «Глюкаў» на «Хэдлайне-2006». Першае выкананьне «Краіны», сырое, сарваным голасам, але шчыра-гістэрычнае, поўнае асацыяцыяў зь нядаўнімі падзеямі на Плошчы, увадначасьсе зрабіла песьню адным з галоўных гітоў гурта і яна разьляцелася па мабільніках і кампутарах.

Аднак падчас працы над песьняй у студыі, ніяк не атрымлівалася дамагчыся жаданага выніку. Першая студыйная вэрсія, пазьней названая «Краіна 1.0», атрымалася сумнаватай, зацягнутай і не перадавала ўкладзеных у яе эмоцыяў. У дадатак да ўсяго сталі раздавацца галасы, што «Глюкі» косяць пад MAUZER-аў. Таму, каб дадаць да дыму агню, для новай песьні «Kраіна 2.0» быў запрошаны Ян Маўзэр, а таксама былы сэмплер гэтага гурта, а цяпер адзін зь лідэраў магілёўскага Green Che Рома UFO. Рэпавы кавалачак тэксту для Янкі напісаў самы вядомы з маладых беларускамоўных паэтаў Віталь «Вожык» Рыжкоў, для UFO рэпак склаў Раман Жыгараў. Менавіта гэты варыянт песьні — плён калектыўных высілкаў — і ўвайшоў у альбом гурта «Глюкі» «Ідыятызм», які толькі што зьявіўся. Цікава, што самі музыкі з «Глюкаў» у гэтай вэрсіі пачулі яе зусім нядаўна. Пасьля запісу першай вэрсіі песьні Раман Жыгараў перадаў яе запрошаным музыкам, якія дапрацоўвалі яе далей разам з гукарэжысэрам.

Глюкі feat. MAUZER і Green Che — Краіна 2.0 (музыка — Глюкі, словы — Раман Жыгараў, Віталь «Вожык» Рыжкоў). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

ТГ

19:41 25.09.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы