Таварыства беларускай мовы падрыхтавала зварот да прэзідэнта краіны з прапановай абвесціць наступны год Годам роднай мовы. Пра гэта паведамляе БелаПАН. Зварот быў прыняты ў нядзелю. Пасля падрыхтоўкі сакратарыятам ТБМ пераліку мерапрыемстваў, якія неабходна правесці ў Год роднай мовы, дакумент перададуць кіраўніку дзяржавы.Разам з тым, на мінулым тыдні беларуская дэлегацыя на IV Форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельніц СНД у Кішынёве падтрымала ініцыятыву Арменіі па абвяшчэнні 2011 Годам гісторыка-культурнай спадчыны. Разгляд гэтага пытання яшчэ адбудзецца кіраўнікамі ўсіх краін садружнасці. 2009 быў абвешчаны ў Беларусі Годам роднай зямлі. nn.by
Гл. таксама:А.Трусаў: “Для беларусізацыі дастаткова аднаго званка”Вэртыкалі спатрэбілася беларуская моваУ Магiлёве iнiцыююць Год роднай мовы 21:48 28.09.2009 |