Камісія па тапаніміцы і ўвекавечанню гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва прыняла рашэнне арганізаваць грамадскае абмеркаванне з мэтай прыдумаць назвы для шэрагу сквераў і паркаў горада. У пералік увайшло 25 аб’ектаў, сярод якіх «Падміколле», парк «Дубравенка», бульвар на вуліцы Міронава, мемарыяльныя скверы на Буйніцкім полі, у мястэчку Казіміраўка і г.д. Па выніках апытвання за кожнай з пералічаных тэрыторый замацуецца сваё імя.Спіс аб'ектаў змешчаны на сайце гарвыканкама: city.mogilev.by. 23:22 1.11.2009 |