|
| Вандроўка “Прыдзвінскія ваколіцы”, або Чаму ў музеі Рэпіна не размаўляюць па-беларуску? |
|
Магілёўская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” ў нядзелю, 22 лістапада, зладзіла чарговае падарожжа, удзел у якім прынялі каля 50 магілёўцаў. Гэтым разам мы наведалі Віцебск і Здраўнёва.Але перадусім трэба адзначыць, што вандроўка адбылася па адрозным ад запланаванага маршруце, прычынай чаму стала тэхнічная няспраўнасць аўтобуса. Дзякаваць Богу, што аўтобус зламаўся акурат у Віцебску: у абласным цэнтры яго хутка адрамантавалі, а ўдзельнікі вандроўкі ў гэты час наведалі некалькі цікавых мясцінаў, кампенсаваўшы гэтым недаезд да Лужасна.  Касцёл св. Барбары Храмы ВіцебскаВельмі прыгожы Віцебск сваімі храмамі. І першым аб’ектам экскурсіі па Віцебску стаў касцёл святой Барбары – помнік архітэктуры неараманскага стылю, узведзены ў канцы 19 стагоддзя. Гэты храм – традыцыйная 3-нефавая 2-вежавая базіліка з паўкруглай апсідай і бакавымі прамавугольнымі сакрысціямі – адметны тым, што ў яго сцены ўмураваны надмагільныя пліты з старых могілак.  Сцяна касцёла з умураванымі надмагільнымі плітамі
Акрамя касцёла, магілёўскія госці наведалі Дабравешчанскую царкву – гэта першы мураваны храм, пабудаваны ў горадзе яшчэ ў 12 стагоддзі. Калісьці менавіта тут захоўваліся эталоны эталоны мер вагі і даўжыні, што выкарыстоўваліся пры гандлёвых аперацыях; у гэтых сценах перапісваліся кнігі і летапісы, навучаліся дзеці.
 Дабравешчанская царква
Уражваюць сваёй прыгажосцю і нядаўна адноўленыя храмы: велічны Успенскі сабор і вытанчаная Васкрасенская Рынкавая царква. Радзіма ШагалаПабываўшы ў Віцебску, нельга не наведаць музей славутага ўраджэнца гэтага горада Марка Шагала (1887-1985). Шагал нарадзіўся ў Віцебску, пачатковыя заняткі па маляванні меў у Школе жывапісу і малюнка Юдаля Пэна (1906). У 1907 г. паехаў у Санкт-Пецярбург, адкуль пераехаў у Парыж, а потым у Берлін. Перад пачаткам Першай сусветнай вайны мастак прыехаў ў Віцебск, а калі фронт наблізіўся, з’ехаў у Петраград. У 1918 годзе Марк Шагал быў прызначаны камісарам Віцебскага губернскага аддзела народнай адукацыі. Тады ж ён узначальвае Віцебскую народную мастацкую школу (потым Першая народная мастацкая вучэльня). У гэты час Шагал запрашае на працу ў Віцебск мастакоў-авангардыстаў, у тым ліку Казіміра Малевіча.  Успенскі саборУ 1920 г. Марк Шагал выязджае ў Маскву, адтуль у Берлін, потым у Парыж. У пасляваенны час мастак жыве ў ЗША і Мексіцы, але да канца жыцця ў ягонай творчасці назіраліся “віцебскія” матывы.  Васкрасенская царква і ратуша ўначыУ Доме-музеі Марка Шагала (тут правёў сваё дзяцінства мастак) магілёўцы азнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай біяграфіі нашага славутага земляка.
 Драматычны тэатр Лецішча РэпінаНягледзячы на паломку аўтобуса, мы здолелі наведаць музей-сядзібу вядомага мастака Іллі Рэпіна ў Здраўнёве пад Віцебскам.
 Распавядае Алег ДзьячкоўБольш за 60 работ стварыў тут Ілля Рэпін. Многія з іх сёння ўпрыгожваюць музеі Еўропы і прыватныя калекцыі. А ў Здраўнёве аднавілі дзіўны дом-карабель, які нагадвае той, што купіў мастак у канцы ХІХ ст. Маляўнічыя прыдзвінскія краявіды натхнілі Рэпіна на творчасць, тут ён пачаў пошук новага стылю, які мастацтвазнаўцы вызначаюць як рэтрасімвалізм. Мастак пісаў партрэты членаў сям’і, сялян, не цураўся фізічнай працы, умацоўваў берагі хуткаплыннай тут Заходняй Дзвіны. На вялікі жаль, у Віцебску засталася надзвычай сціплая спадчына Рэпіна: акварэлі “Запарожац” і “Конік”, эскіз да карціны “Спакушэнне Хрыста”, некалькі малюнкаў.  Дом-музей Шагала
Штогод музей-сядзібу І.Я.Рэпіна ў Здраўнёве наведвае каля 10 тысяч чалавек. Тут праводзяцца міжнародныя пленэры імя І.Рэпіна для юных мастакоў, праходзяць народныя гульні. Але, нягледзячы на такую папулярнасць, супрацоўнікі музея не могуць правесці экскурсію на беларускай мове! Перад магілёўскай групай тут правялі экскурсію французам, а нам, беларусам, прапанавалі на выбар рускую ці ўкраінскую мовы. Натуральна, выбралі апошнюю. І тым не менш нельга не задаць пытанне: у якой яшчэ краіне яе грамадзянам не могуць правесці экскурсію на мове тытульнай нацыі?
 Музей-сядзіба Рэпіна І ўсё ж без добрай беларускай мовы мы не засталіся: увечары нас чакала прэм’ера “О-ля-ля!” у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Юрась Каласоўскі, Магілёў
Гл. таксама:Шлях да Блакітнай крыніцы – фотарэпараж з вандроўкіСмаргонь-2009: успамін з Дня беларускага пісьменства (фота)Дарогамі вайны (фотарэпартаж)Канстанцін Сіманаў і Магілёў (фота)Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 2Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 1“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 5“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 4“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 3“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 2 “Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 1Па Варшаўскім шляху (фота)Магілёў-Беразіно-Мінск. ФотаБарысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)Талачын, Крупкі, Барысаў. Фотарэпартаж з вандроўкіМагілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкайАдзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)Фотарэпартаж з паездкі на ўсход МагілёўшчыныДастоева, Моталь, Моладава, Парэчча, Пінск. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)Скокі, Берасьце, Кобрынь, Закозель, Іванава. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)Высокае, Воўчын, Вістычы, Чарнаўчыцы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Заходняя Беларусь у люстэрку падарожжаўПадарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыяКосава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Па прасторах Берасцейшчыны Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)Старажытны Мсціслаў запрашаеТурэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)Фотарэпартаж з Купальскага фэстуКупальскі фэст на ДруціВандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4) Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй БеларусіГальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1) 22:03 28.11.2009 |
| |
|
|
|