галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
2009 год выдаўся для нас насычаным і разнастайным. На яго працягу клуб “Чароўны ўспамін” зладзіў шэраг творчых сустрэч, валанцёрскіх акцый, веласіпедных і аўтобусных падарожжаў. Сярод іх чатыры дальнія вандроўкі ў Маскву, Чэхію, Кіеў і Малдову.

Прапануем Вам паглядзець фотасправаздачу аб некаторых мерапрыемствах клуба ў 2009 годзе.

Багдан Агееў

26. 02. 2009 г. Клуб арганізаваў сустрэчу з беларускім гісторыкам Алесем Белым.

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
05. 04. 2009 г. Сябры клуба ў Панізове зладзілі “Гуканне вясны”. Хлопцы, здаецца , усю душу ўклалі ў выраб зімы і дарабілі ёй та-акія грудзі, што дзеўкі засмуціліся!

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
Выдатнай была атмасфера свята: крыху традыцыйная, пацешная, дынамічная і прышпільная адначасова.

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
Зіму, нягледзячы на ўсю яе сэксапільнасць, мы ўсё роўна спалілі.

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
18. 04. 2009 г. Міжнародны дзень аховы помнікаў і мясцінаў.
Па нашай ініцыятыве ТБМ правёў валанцёрскую акцыю на Успенскіх могілках. Удзельнікі акцыі прыбралі частку могілак і месцы пахавання прадстаўнікоў некалі вядомага ў Магілёве дваранскага роду Гартынскіх.

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
30. 04. – 3.05. 2009 г. Паездка ў Маскву была арганізавана для вывучэння дзейнасці ўраджэнца Мсціслава, вядомага мастацтвазнаўцы ХІХ ст. Прахава. Ён стаў першым доктарам навук з Магілёўшыны, быў блізкі з Васняцовымі, перасоўнікамі...

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
Пачалі з Траццякоўскай галерэі. У ёй даволі многа работ ураджэнцаў Беларусі. Знайшлі мы і пейзаж Бялыніцкага-Бірулі.

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
У старажытным маёнтку Абрамцава жыў род расійскіх дваран Аксакавых. Тут нараджалася расійская культура. Сюды прыязджаў Прахаў і Васняцовы.

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
02. 05. 2009 г. Троіца-Сергіеўскую лаўру мы абмінуць не маглі.

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
Паглядзелі іконы Рублёва.

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
Экскурсія па доме-музеі Віктара Васняцова.

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
6-14. 06. 2009 г. Чэшскае падарожжа.
07. 06. 2009 г. У Брно праходзіць свята транспарту.

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
У Брно ўбачылі шмат старых аўтобусаў, трамваяў, веласіпедаў, рэканструкцый.

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
08. 06. 2009 г. Першае, што кінулася ў вочы ў Браціславе, - гэта вялізны замак. Велічная квадратная грамадзіна ўзвышаецца па-над горадам.

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
Браціслава нечакана ўразіла прыемным гарадскім каларытам, цікавымі скульптурамі.

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
Скульптуры ў Браціславе на кожным кроку. Напалеон, аказваецца, можа быць простым і даступным. Вось такіх скульптур і не хапае ў Магілёве.

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
09. 06. 2009 г. Пернштэйн – самы выбітны мараўскі замак з тых, што захаваліся.

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
10. 06. 2009 г. У Вене мы доўга шукалі царкву Кацярыны – копію Магілёўскага Іосіфаўскага сабору. Але, як і іншыя магілёўцы, не знайшлі. Затое ўразіла велічная готыка сабору св. Стэфана. Светлы пасля рэканструкцыі гатычны будынак прымушае задумацца, а ці такое змрочнае і цёмнае было Сярэднявечча?

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
11. 06. 2009 г. Уражанні ад Чэшскай Будзеёвіцы аказаліся крыху сапсаваныя дажджом.

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
Затое Чэшскі Крумлаў – горад ЮНЭСКА – сапраўдная казка.

"Чароўны ўспамін". Год 2009 (частка 1)
Чэшскі Крумлаў – горад ЮНЭСКА – сапраўдная казка.

15:22 31.01.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы