У сераду 3 лютага аб 11-ай гадзіне адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя са старшынём Таварыства беларускай мовы Алегам Трусавым.Задаць пытаньні можна ТУТ.  Алег Трусаў нарадзіўся 7 жніўня 1954 г. у Мсьціславе Магілёўскай вобласьці. Скончыў гістфак БДУ, кандыдат гістарычных навук. Тэма дысэртацыі – “Манумэнтальнае дойлідства Беларусі 11-18 стагодздзяў. Гісторыка-архітэктурны аналіз”. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га скліканьня, намесьнікам старшыні Апазыцыі БНФ, намесьнікам старшыні парлямэнцкай камісіі па адукацыі, культуры і захаваньні гістарычнай спадчыны, старшынём Камісіі па забесьпячэньню адзінай палітыкі выкарыстаньня дзяржаўных сымбаляў Рэспублікі Беларусь пры Прэзыдыюме ВС Рэспублікі Беларусь. Аўтар шэрагу навуковых прац, кніг альбомаў і брашур па гісторыі і архітэктуры Беларусі Член грамадзка-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта. Радыё Свабода 20:59 1.02.2010 |