У сераду, 3 лютага, а палове на сёмую адбудуцца чарговыя заняткі гуртка беларускай мовы, якія будуць прысвечаны “тарашкевіцы” – крыніцы жывой беларускай мовы.
Усіх нас, вывучаных на афіцыйнай “наркамаўцы”, чакае сустрэча з салодкай і спеўнай мовай нашых продкаў. Мы шмат даведаемся пра яе складальніка Браніслава Тарашкевіча – палітычнага дзеяча, мовазнаўцу, стваральніка знакамітай “Беларускай граматыкі для школ”, перакладчыка на беларускую мову “Іліяды” Гамера і “Пана Тадэвуша” Міцкевіча. Жонка Вера Сітнік узгадвала пра яго: “Броніка цяжка было спыніць. Ён за праўду – беларускую праўду – ішоў на злом галавы”. Шмат такіх святых мае абаронцамі наша Беларусь. Шчыра запрашаем на сустрэчу ўсіх неабыякавых да беларушчыны! Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-0292-45-64-52; Velcom – 8-0293-88-35-61)
Алена Асмакоўская (МТС – 8-0295-83-18-85;Velcom – 8-0293-74-38-52; гарадскі 45-90-39).
Тацьцяна Красоўская (Velcom-8-0293-93-14-61, гарадскі 22-80-46) 21:32 2.02.2010 |