галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Аляксей Фралоў прачытае лекцыю для магілёўцаў
Творчая сустрэча з музыкам, культуролагам і краязнаўцам Аляксеем Фраловым мае адбыцца ў Магілёве 13 лютага. Аляксей Фралоў прачытае лекцыю “Культурная спадчына Беларусі: з мінуўшчыны ў будучыню”.

Аляксей Фралоў: “Мэта сустрэчы – пазнаёміць неабыякавых жыхароў Магілёва з найцікавейшымі старонкамі айчыннай культуры, галоўнымі мастацкімі здабыткамі беларусаў розных эпох, прасачыць развіццё культурных працэсаў і мастацкіх стыляў у гістарычным беларускім і агульнаеўрапейскім кантэкстах. Лекцыя будзе суправаджацца рэдкімі, унікальнымі фотаздымкамі помнікаў гісторыі і культуры, якія зрабіў я сам падчас шматлікіх краязнаўчых падарожжаў і экспедыцыяў па самых розных мясцінах у нашай краіне і замежжы”.

Лекцыя распачнецца ў 14.00 у будынку грамадскага цэнтра “Кола” (зав. Чкалава, 16).

Творчы вечар пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Кантактныя тэлефоны:

Алег Дзьячкоў (МТС – 8-0292-45-64-52; Velcom – 8-0293-88-35-61)

21:54 10.02.2010
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы