Творчая сустрэча з музыкам, культуролагам і краязнаўцам Аляксеем Фраловым прайшла ў Магілёве 13 лютага.Прысутных было каля 30 чалавек, якія, нягледзячы на холад у памяшканні, з задавальненнем слухалі творцу цягам некалькіх гадзін. Аляксей Фралоў: “Сустрэча мне спадабалася. Асабліва таму, што я сапраўды бачу сэнс у такіх мерапрыемствах, дзе людзі спазнаюць гісторыю, спазнаюць свае карані і вытокі. Такім чынам яны набліжаюцца да асэнсавання сябе, сябе ў сваёй краіне. У вачах людзей я бачыў удзячнасць, патрэбу ў такіх вечарынах. Такія вечарыны даюць расці самасвядомасці, гэтыя людзі абавязкова будуць паважаць спадчыну”. Творчая вечарына прайшла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Арына Лісецкая, budzma.org 18:54 16.02.2010 |