галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

14 сакавіка: вандроўка Ракаў-Мінск
14 сакавіка: вандроўка Ракаў-Мінск

У нядзелю, 14 сакавіка, сезон падарожжаў-2010 Магілёўскага ТБМ распачнецца вандроўкай у Ракаў і Мінск.

У Ракаве мы наведаем краязнаўчы музей, экскурсію па якім правядзе мастак і краязнаўца Фелікс Янушкевіч. У Мінску нас чакае экскурсія па Чырвоным касцёле з удзелам магістра гістарычных навук, ксяндза Уладзіслава Завальнюка, а таксама наведванне пастаноўкі “Хам” паводле аднайменнага твора Элізы Ажэшкі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
Шчыра запрашаем у падарожжа!

Кантактныя тэлефоны:

Алег Дзьячкоў (МТС – 8-0292-45-64-52; Velcom – 8-0293-88-35-61)
Юрась Каласоўскі (МТС – 8-03336-27-19-52)


* * *


ХАМ
нёманскі міф у 2-х частках

Хамы – так пагардліва звалі сялян паны, бо лічылі іх грубымі і неадукаванымі. Але ж пагарда гэтая не стала перашкодай ўсепранікальнаму пачуццю, вядзьмарскай моцы чароўнай паненкі Франкі. І пачалася гісторыя – як нейкае насланне. Гісторыя адвечная і разам з тым незвычайная, складаная і трагічная, але ж і такая простая, бо самае галоўнае ў каханні – гэта разумець адзін аднаго, гэта сказаць "Я не пакіну цябе ніколі”. І быць верным свайму слову ўсё жыццё...

У спектаклі рэжысёра-пастаноўшчыка Аляксандра Гарцуева разам з народнымі артыстамі Беларусі Галінай Талкачовай і Генадзем Аўсяннікавым занятыя Тамара Міронава, Юльяна Міхневіч, Яўгенія Кульбачная, Андрэй Кавальчук, Святлана Анікей, Марына Гардзіёнак, Аляксей Чарнігін, Павел Яскевіч, Сяргей Рудзеня. Галоўныя ролі выконваюць Валянціна Гарцуева, Святлана Зелянкоўская, Ігар Дзянісаў, Аляксандр Абрамовіч.

У 1921 годзе на купалаўскай сцэне адбылася прэм’ера спектакля “Хам” па аднайменнай аповесці Элізы Ажэшкі.
Амаль праз дзевяноста гадоў тэатр зноў вяртаецца да пастаноўкі спектакля “Хам”, жанр якога вызначаны, як “нёманскі міф”.

- Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў
- Прэм’ера: 10.06.09
- Працяг: 2.30



Гл. таксама:

Вандроўка “Прыдзвінскія ваколіцы”, або Чаму ў музеі Рэпіна не размаўляюць па-беларуску?
Шлях да Блакітнай крыніцы – фотарэпараж з вандроўкі
Смаргонь-2009: успамін з Дня беларускага пісьменства (фота)
Дарогамі вайны (фотарэпартаж)
Канстанцін Сіманаў і Магілёў (фота)
Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 2
Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 1
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 5
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 4
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 3
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 2
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 1
Па Варшаўскім шляху (фота)
Магілёў-Беразіно-Мінск. Фота
Барысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)
Талачын, Крупкі, Барысаў. Фотарэпартаж з вандроўкі
Магілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкай
Адзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)
Фотарэпартаж з паездкі на ўсход Магілёўшчыны
Дастоева, Моталь, Моладава, Парэчча, Пінск. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)
Скокі, Берасьце, Кобрынь, Закозель, Іванава. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Высокае, Воўчын, Вістычы, Чарнаўчыцы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)
Заходняя Беларусь у люстэрку падарожжаў
Падарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыя
Косава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)
Па прасторах Берасцейшчыны
Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)
Старажытны Мсціслаў запрашае
Турэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)
Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)
Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)
Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)
Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)
Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)
Фотарэпартаж з Купальскага фэсту
Купальскі фэст на Друці
Вандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)
Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)
Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)
“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)
Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)

Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй Беларусі
Гальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)
Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)

17:44 27.02.2010
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы