У суботу, 6 сакавіка, актывісты Магілёўскага ТБМ запрашаюць усіх прыхільнкаў беларушчыны наведаць батлейку. Пачатак прадстаўлення а 17-й.Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-0292-45-64-52), Таццяна Красоўская (Velcom-8-0293-93-14-61) Даведка:Беларускi народны тэатр батлейка з’яўляецца адным са старажытных відаў беларускага мастацтва. Назва батлейка (Bethleem) паходзiць ад горада Вiфлеем, дзе, згодна бiблейскай легендзе, нарадзiўся Iсус Хрыстос. Пра сувязь паходжання батлейкi з бiблейскай тэмай сведчаць кананiчныя сюжэты пастаноўкi "Цар Iрад". Іншыя варыянты назвы гэтага старажытнага тэатра — вяртэп (лялечнае прадстаўленне), батлеемка, астмейка цi жлоб. Канструкцыйным правобразам батлейкi была панарама-скрыня невялiкага памеру з нерухомымi лялькамi. Батлейка як жанр мастацтва сваiм рэпертуарам адлюстроўвае сацыяльныя i рэлiгiйныя працэсы, а таксама культурныя патрэбы людзей. Па-першае, гэта праяўляецца ў сцэнаграфii, таму што сярэдневяковыя мiстэрыi былi ўласцiвы для рэпертуару батлейкi. Па-другое, характэрнай асаблiвасцю рэпертуару батлейкi было тое, што ён падзяляўся на "высокi" жанр — рэлігійная тэматыка — i "нiзкi" — сатырычныя сцэнкі з народнага жыцця. У адпаведнасці з гэтым будавалася канструкцыйная аснова батлейкі — падзел скрынi на "неба" i "зямлю": "рай" знаходзіўся з левага боку верхняга яруса, а "пекла" з правага боку нiжняга. Прадстаўленні з выкарыстаннем шопак па народнай традыцыi праходзiлi з 25 снежня па 6 студзеня (на каталіцкія Каляды), а батлеечныя спектаклi арганiзоўвалiся па грыгарыянскаму календару, у перыяд з 7 па 19 студзеня (на праваслаўныя Каляды). Беларуская батлейка канца ХIХ—ХХ стст. займае вялiкае месца ў культуры Беларусi. Менавiта ў канцы ХIХ ст. шэраг майстроў вырабляе батлейкi па замалёўках і фотаздымках. Больш выразна фармiруецца тыпалогiя батлеечнага тэатра, яго канструкцыйныя асаблiвасцi i сiстэмы ўладкавання лялек-герояў. 20:05 1.03.2010 |