Мы шмат чаго ведаем пра гісторыю і помнікі архітэктуры Магілёва, але вельмі мала пра фарміраванне гарадскога асяроддзя ў нашы дні і перспектывы яго развіцця. Нас чакае размова з прадстаўнікамі адной з самых складаных і элітных прафесій – дойлідамі горада. Культура, палітыка, філасофія, мастацтва, духоўныя здабыткі і страты грамадства, эканамічныя і сацыяльныя запатрабаванні маюць свой уплыў на стварэнне архітэктурнага стылю сучаснай забудовы і ў сваю чаргу ўплываюць на фарміраванне свядомасці будучых пакаленняў. Дойлідства – гэта музыка ў камені, але ці заўсёды нам прыемна яе чуць? Пачатак заняткаў традыцыйна а 19-й. Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-0292-45-64-52; Velcom – 8-0293-88-35-61)
Алена Асмакоўская (МТС – 8-0295-83-18-85;Velcom – 8-0293-74-38-52; гарадскі 45-90-39).
Таццяна Красоўская (Velcom-8-0293-93-14-61, гарадскі 22-80-46) 17:37 3.03.2010 |