галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Уладам прапанавалі стварыць канцэпцыю аднаўленьня спадчыны Магілёва
У магілёўскім “Тэхнапарку” з удзелам прыкладна пяцідзесяці чалавек прайшлі першыя грамадзкія слуханьні “Праблемы захаваньня гістарычнай спадчыны Магілёва”.

Па выніках дыскусіі была прынятая рэзалюцыя.

Сярод іншага, дзеля захаваньня і ўзнаўленьня гісторыка-культурнай спадчыны Магілёва ўдзельнікі слуханьняў прапанавалі гарадзкім уладам стварыць канцэпцыю, у якой будуць вызначаны падыходы да гэтай праблемы й прапісаны парадак прыняцьця рашэньняў з улікам меркаваньняў спэцыялістаў і жыхароў.

Як адзначаецца ў рэзалюцыі, каардынацыйна-дарадчым органам у справе распрацоўцы канцэпцыі можа стаць двухбаковы (дзяржаўна-грамадзкі) камітэт па захаваньні гістарычнай спадчыны.

Аўтары рэзалюцыі таксама прапануюць працягнуць працэс вяртаньня гістарычных назваў вуліцам гораду, стварыць атлас і віртуальныя мадэлі старажытнага Магілёва й страчаных будынкаў, увесьці практыку публічнага абмеркаваньня ўсіх праектаў будаўніцтва ў гістарычным цэнтры горада.

У грамадзкіх слуханьнях узялі ўдзел вядомыя магілёўскія гісторыкі Ігар Пушкін і Аляксандар Агееў. Дыскусію арганізавала Рэгіянальнае бюро стратэгіі разьвіцьця й міру.

* * *

Уладам прапанавалі стварыць канцэпцыю аднаўленьня спадчыны Магілёва

Паводле freemogilev.info


Гл. таксама:


Аляксандр Агееў: Ленінская традыцыйна называлася Ветранай
Вуліцам гістарычныя назвы
Парк імя Горкага атрымае новую назву?
Магілёў ганарыцца сваёй гісторыяй?
Удзельнікі экскурсіі прапанавалі перайменаваць частку Ленінскай у Ветраную
Савецкую плошчу зноў пераназываюць

12:42 7.03.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы