галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Сталі вядомы імёны пераможцаў Агульнанацыянальнай дыктоўкі
Сталі вядомы імёны пераможцаў Агульнанацыянальнай дыктоўкі

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, Магілёўская гарадская арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” і клуб “Натхненне” правялі ІІІ Агульнанацыянальную беларускую дыктоўку, удзел у якой прынялі больш за 50 магілёўцаў.

Сёлета для дыктоўкі быў выбраны тэкст прадмовы да кнігі Уладзіміра Караткевіча «Памяць зямлі беларускай».

Лічым, што пераможцамі можна лічыць усіх удзельнікаў свята мовы – людзей самых розных узростаў і прафесій, якія засведчылі сваю неабыякавасць да роднай мовы. А найлепшыя вынікі паказалі:

Станкевіч Вольга
Цумарава Алена
Кажэўнікава Наталля
Каласоўская Таццяна
Карпенка Аляксей
Красоўская Таццяна.


Адзначым таксама вучаніцу 3 класа Асіпцову Яраславу, якая выдатна справілася з прапанаваным ёй заданнем.

Дарэчы, кожны з удзельнікаў дыктоўкі атрымаў памятны фотаздымак.

Шчыра віншуем пераможцаў з выдатнымі вынікамі і зычым усім удзельнікам далейшых поспехаў у вывучэнні беларускай мовы, у далучэнні да нашай нацыянальнай святыні!!!

Юрась Каласоўскі


Гл. таксама:


Агульнанацыянальная дыктоўка ў Магілёве (фота)
Свята роднай мовы ў Магілёве (фота)
У Магілёве пісалі дыктоўку (фота)

21:13 11.03.2010
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы