галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

У Музеі этнаграфіі адкрылася выстава Юрыя Пэна
Яна складаецца з 33 карціны і прымеркавана да 155-годдзя з дня нараджэння мастака. Унікальны збор жывапісу прывезена ў Магілёў з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. На палотнах майстра — пейзажы Віцебшчыны, характары і тыпы віцяблян, іх побыт і нацыянальны каларыт.

Паўсядзённай рэчаіснасцю Ю. Пэна было жыццё правінцыйнага горада, у якім цесна перапляталіся розныя ўклады, рэлігіі і светапогляды. Гэта неаднастайнасць адбіліся на творчасці мастака. Яго творы адрозніваюцца глыбокім філасофскім сэнсам, жыццёвай мудрасцю і прафесіяналізмам.

Значнае месца ў спадчыне Ю.М. Пэна займае пейзаж. Ён маляваў горад як чалавечы твар, выпісваючы кожную дэталь. Мастак падкрэсліваў: «Я замілаваны Віцебскам. Кожны горад павінен мець свой партрэт. Дык вось, наш Віцебск адрозніваецца ад усіх іншых менавіта сваім тварам». Нярэдка мастак звяртаўся і да побытавага жанру — «Развод», «Сват», «Апошняя субота», «Ліст у Амерыку».

Цэнтральнае месца ў творчасці майстра займае партрэт. У зборы мастака назапасілася цэлая галерэя мужчынскіх і жаночых твараў — родныя і блізкія людзі, незнаёмцы, выпадковыя сустрэчныя... «Партрэт Юдзіина», «Партрэт старога габрэя ў чорным капялюшыку», «Дама ў крэсле», «Дзяўчына ў белым», «Шкляр», «Стары з кошыкам», «Стары палкоўнік з мундзірам» і іншыя.

Юры Пэн не пісаў вострасацыяльных твораў. Тым не менш, у яго ёсць працы, якія адлюстроўваюць грамадскія працэсы і з’явы, сведкай якіх ён быў. Так, мастак не мог не адрэагаваць на падзеі Першай сусветнай вайны. У гэты перыяд яго творчасці — 1914-1916 гг. — з’явіліся карціна «Дзеці-ўцекачы» і эцюд «Уцякачка».

Таленавіты жывапісец і педагог Ю. Пэн стаяў ля вытокаў беларускай прафесійнай школы мастакоў. З яго майстэрні выйшлі М. Шагал, Л. Лісіцкі, О. Цадкін, О. Мешчанінаў, Д. Якерсон і іншыя.

У Музеі этнаграфіі адкрылася выстава Юрыя Пэна

У Музеі этнаграфіі адкрылася выстава Юрыя Пэна

У Музеі этнаграфіі адкрылася выстава Юрыя Пэна

city.mogilev.by

19:42 15.03.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы