Па-беларуску старшыня аблвыканкаму Пётар Руднік павіншаваў групу юнакоў, якім уручыў пашпарты грамадзян Беларусі.Афіцыйныя крыніцы акцэнтуюць увагу на тым, што ў сваім звароце да моладзі Руднік згадваў толькі гадавіну перамогі ў Другой сусьветнай вайне. “У гады Вялікай Айчыннай вайны, у барацьбе з фашысцкім ярмом загінуў кожны трэці наш суайчыньнік, таму вы павінны быць годнымі іх памяці. Быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны. Праз усё жыцьцё нясіце любоў да Айчыны й роднай зямлі”, цытуюць Пятра Рудніка афіцыйныя крыніцы.  Пётар Руднік. Фота з афіцыйнага сайта аблвыканкамаПётар Руднік ня часта прамаўляе па-беларуску. Апошні раз ад яго беларускія словы гучалі на тэлебачаньні летась у жніўні. Знаходзячыся ў Маскве, ён заклікаў яе жыхароў наведаць Магілёўшчыну словамі “запрашаем” і “калі ласка”. Тады ж, у жніўні, афіцыйныя крыніцы распаўсюдзілі інфармацыю, што старшыня аблвыканкаму загадаў распрацаваць плян мерапрыемстваў па вяртаньні беларускай мовы ў публічнае жыцьцё. 31 сьнежня “Комплекс першачарговых мер аблвыканкаму па папулярызацыі беларускай мовы на 2010-12 гады” быў падпісаны Руднікам. Радыё Свабода
Гл. таксама:На Магілёўшчыне да 2012 году папулярызуюць беларускую мовуКіраўнік Магілёўшчыны: "Мы дажывём да таго, што ўсе будзем размаўляць на беларускай мове"У Магілёве навіны па-беларускуУ Магiлёве iнiцыююць Год роднай мовы 18:03 15.03.2010 |