Сёння свой 85-гадовы юбілей адзначыў бы нястомны руплівец на ніве беларушчыны, рэжысёр, акцёр, педагог і грамадскі дзеяч Валянцін Ермаловіч (1925-2004).Валянцін Ермаловіч нарадзіўся 17 сакавіка 1925 года на Дзяржыншчыне. Прайшоў вайну, неаднойчы быў паранены. Кавалер 2 ордэнаў. Па сканчэнні Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута чатыры гады адпрацаваў у Пінскім драматычным тэатры, потым пераехаў у Магілёў, дзе 29 гадоў настаўнічаў у культпрасьветвучэльні. Тэатральная спадчына Валянціна Ермаловіча – заслужанага дзеяча культуры Беларусі— дзясяткі роляў і пастаўленых спэктакляў, пяць створаных самадзейных тэатраў (у тым ліку ў Магілёве, Бялынічах і Краснаполлі), чатыры з якіх сталі народнымі. У 1988 годзе Валянцін Ермаловіч стаў першым старшынём магілёўскай суполкі «Мартыралёгу Беларусі», адзін са стваральнікаў Магілёўскага ТБМ імя Францішка Скарыны. 19:29 17.03.2010 |