галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Тэатральная вясна ў Магілёве
Тэатральная вясна ў Магілёве
Драматычны тэатр. Фота flickr.com/photos/_ad


21 сакавіка ў абласным цэнтры адкрыўся Міжнародны моладзевы тэатральны форум "M@rt.кантакт".

Сёлетні сезон "M@rt.кантакта" — пяты, юбілейны, таму на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, дзе прайшло ўрачыстае адкрыццё, з'явіўся вялікі торт з пяццю свечкамі, які паспяхова задзьмулі ад імя арганізатараў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка і дырэктар тэатра Андрэй Новікаў.

Форум адкрыла пастаноўка "Пінская шляхта" па Дуніну-Марцінкевічу Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы. Быў аншлаг: людзі сядзелі на прыстаўных крэслах і стаялі ў праходах, каб паглядзець спектакль. Нядзельны тэатральны вечар працягнуўся ў начным клубе, дзе свой тэатральны праект паказала "Пан-студыя" з Мінска.

На працягу тыдня магілёўская публіка ўбачыць паўтара дзясятка спектакляў тэатральных калектываў з 6 краін — Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны і Малдовы. Іх будзе ацэньваць журы, якое ўзначальвае вядомы тэатральны крытык, прафесар БДУ Таццяна Арлова. У склад журы ўваходзіць малады беларускі драматург Андрэй Курэйчык.

27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, на "M@rt.кантакце" ўручаць Гран-пры і прызы лепшым акцёрам тэатральнага форуму.

Ілона Іванова, "Звязда"

20:54 22.03.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы