галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Гурток беларускай мовы запрашае 24 сакавіка
Чарговыя заняткі гуртка беларускай мовы будуць прысвечаны 92-гадавіне абвяшчэння БНР.

Напярэдадні 25 сакавіка мы можам размаўляць толькі аб адным – аб абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Пачатак ці завяршэнне, авантура ці непазбежнасць, адвага ці адчай? У што яны верылі і на што спадзяваліся той вясною 1918 года? Хай кожны падзеліцца сваімі думкамі аб галоўным для нашай краіны дні.

Памятаеце, у Паэта:

Ты памрэш. Але ў бязмежным свеце

Будуць працвітаць твой Люд і Край…

Вер, што ў гэтым, вер, што толькі ў гэтым

Шчасце пасмяротнае і рай.


Сустракаемся а палове на сёмую.


Кантактныя тэлефоны:

Алег Дзьячкоў (МТС – 8-0292-45-64-52; Velcom – 8-0293-88-35-61)

Алена Асмакоўская (МТС – 8-0295-83-18-85;Velcom – 8-0293-74-38-52; гарадскі 45-90-39).

Таццяна Красоўская (Velcom-8-0293-93-14-61, гарадскі 22-80-46)

17:33 24.03.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы