галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Ля краязнаўчага музэю адбылася акцыя, прысьвечаная БНР (фота)
Ля краязнаўчага музэю адбылася акцыя, прысьвечаная БНР (фота)У Магілёве мясцовыя актывісты дэмакратычных арганізацыяў Дзень Волі пачалі адзначаць а 16 гадзіне на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Мінакам раздалі віншавальныя паштоўкі.

А 17 гадзіне грамада з трыццаці чалавек сабралася ля абласнога краязнаўчага музэю. У яго будынку ў 1918 годзе на агульнагарадзкім сходзе была прызнаная ўлада БНР у Магілёве. Сёньня ля сымбалічнай шыльды правялі традыцыйны ўжо мітынг, усклалі кветкі.

«Цяпер, калі ўлада кажа, што гэтай падзеі не было — гэта лухта, бо гэта ўжо пацьвердзілі вядомыя гісторыкі. Мы заўжды будзем уздымаць ідэю аб усталяваньні тут шыльды. Улада хоча паказаць, што беларусы зьявіліся толькі 3 ліпеня 1944 году. Яны ня могуць нават сабе дапусьціць, што ў 1918 годзе беларусы ведалі, што яны беларусы й што яны могуць быць незалежнымі», — зазначае актывіст Партыі свабоды й прагрэсу Аляксандар Сілкоў.

Ля краязнаўчага музэю адбылася акцыя, прысьвечаная БНР (фота)Два гады таму магілёўскія ўлады не дазволілі ўсталяваць на сьцяне будынка інфармацыйную шыльду пра падзею 1918 году. Паводле чыноўнікаў, гэтаму факту няма дакумэнтальнага пацьверджаньня.

У гэтыя хвіліны ў Магілёве праходзіць вечарына, прысьвечаная Дню Волі.

Паводле Радыё Свабода


Гл. таксама:


Алег Латышонак: “Я лічу Магілёў сэрцам Беларусі” (фота)
У Магілёве згадалі сход, які прызнаў у горадзе ўладу БНР
Юбілей БНР у Магілёве (фота, відэа
У Магілёве пісалі дыктоўку (фота)
Магілёўцы ўсклалі кветкі да Краязнаўчага музэю

20:16 25.03.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы