У пятніцу, 2 красавіка, у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Карла Маркса адбудзецца прэзентацыя манаграфіі пісьменніка, кандыдата філалягічных навук, старшага выкладчыка кафедры журналістыкі МДУ імя А. Куляшова Віталя Еўмянькова “Адам Міцкевіч і духоўна-эстэтычная пошукі ў літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя”.Пачатак імпрэзы а 18-й. Запрашаем усіх, хто хоча па-новаму адкрыць для сябе непаўторны і загадкавы свет нашага выдатнейшага земляка – Адама Міцкевіча – і ўсёй беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя. Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-0292-45-64-52; Velcom – 8-0293-88-35-61)
Юрась Каласоўскі (МТС – 8-03336-27-19-52) 19:40 29.03.2010 |