Чарговыя заняткі гуртка беларускай мовы будуць прысвечаны падрыхтоўцы да старадаўняга свята “Гуканне вясны”.Усялякай жывой істоце характэрна імкненне да святла і цяпла. Змучаныя халадамі і бясхлебіцай, нашы продкі прагна чакалі вясну, клікалі яе і сустракалі. Складаліся песні, ствараліся пэўныя рытуальныя дзеі. Падумайце аб глыбіні і сапраўднасці гэтага свята, аб радасці і надзеі на жыццё, аб еднасці з зямлёй, аб шанаванні птушак і аб прыгажосці. Гэта вам не “7 ноября - День великой октябрьской революции”, дзе недарэчнасць прысутнічае нават у назве. Гэта свята ад пачатку жыцця і да яго скону. Японцы гэта зразумелі, і штовясну, калі пачынае цвісці сакура, пакідаюць працу і сем’ямі едуць глядзець на кветкі. А мы з крыкамі “ура”, што азначае “смерць”, з незразумелай упартасцю ўсё імкнемся зліцца ў салідарнасці з працоўнымі ўсіх краін, нават калі яны гэтага не хочуць. У сераду мы пазнаёмімся з мілай даўніной і з традыцыямі нашых дзядоў. Рыхтуемся ўсе. Пачатак у 18-30.Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-0292-45-64-52; Velcom – 8-0293-88-35-61)
Алена Асмакоўская (МТС – 8-0295-83-18-85;Velcom – 8-0293-74-38-52; гарадскі 45-90-39).
Таццяна Красоўская (Velcom-8-0293-93-14-61, гарадскі 22-80-46) 17:44 30.03.2010 |