галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Магілёўскае ТБМ віншуе Алега Дзьячкова
Магілёўскае ТБМ віншуе Алега Дзьячкова

Дарагі Алег! Шчыра віншуем з Днём народзінаў!

Няхай Цябе заўсёды акружае велікадушнасць родных і блізкіх людзей!

Няхай кожны дзень будзе напоўнены дабрынёй, падтрымкай родных і сяброў, а трывог і клопатаў стане як мага менш!

Няхай заўжды Цябе саграваюць усмешкі блізкіх і пяшчота сэрцаў, якія б'юцца побач з Табой і дзеля Цябе!

Няхай на душы ў Цябе будуць радасць і спакой, у працы — поспех і павага, а ў сям’і - дабрабыт і ўзаемаразуменне.

Добрага здароўя, дабрабыту, міру і згоды, веры ў свае сілы і здзяйснення ўсіх жаданняў!

Няхай кожны дзень прыносіць Табе і тваім родным моцнае здароўе, аптымізм і дабрабыт, радасць і шчырасць, вялікі плён і задавальненне ад стваральнай працы на сваю і грамадскую карысць.

Вялікага Табе натхнення і самых вялікіх здзяйсненняў у тваёй нястомнай працы на карысць Беларушчыны!!! І памятай, што толькі разам мы – непераможныя, што толькі супольна мы здолеем зберагчы і “праз вякі несці” наш неацэнны скарб - родную беларускую мову!!! Мы вельмі моцна любім і паважаем Цябе!!!

Са святам!

Сябры і паплечнікі

18:59 7.04.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы