Этнафэст Radavodar 17 красавіка пройдзе ў зьмененым фармаце
На канцэрце, які адбудзецца ў клюбе “На Дуброўцы”, выступяць гурты Горынь і Landers. Этна-трыа Троіца ў фэсьце ўдзельнічаць ня будзе. Прычына – невялікая колькасьць папярэдне прададзеных білетаў.
Арганізатары абяцаюць вярнуць грошы ўсім, хто ўжо набыў квіткі на заяўлены канцэрт.
Каб пачуць гурты Горынь і Landers, дастаткова прыйсьці ў клюб “На Дуброўцы” 17 красавіка. Уваход – 5000. Пачатак а 17.00.