Карыстальнікі папулярнага расійскага пашуковіка "Яндэкс" цяпер могуць бачыць яго галоўную старонку па-беларуску. Трапіць на яе можна праз адрас www.yandex.byКампанія таксама распрацавала адмысловыя тэмы афармлення: з бусламі, плошчай Перамогі, зубрамі і камбайнамі. Раней Яндэкс меў толькі расійскую і ўкраінскую версіі. Як адзначае nn.by, у яндэксаўскай пошце выбар пакуль па-ранейшаму з дзвюх моваў — украінскай і расійскай. www.euroradio.fm 19:54 14.04.2010 |