галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

СМУТКУЕМ РАЗАМ З ПОЛЬШЧАЙ
Магілёўская гарадская арганізацыя “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” глубока смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні Амбасадзе Рэспублікі Польшча ў Мінску і ўсяму польскаму народу ў сувязі з авіякатастрофай пад Смаленскам, што забрала дзесяткі жыццяў лепшых польскіх грамадзян, сярод якіх знаходзіліся і Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Лех Качынскі разам з жонкай Марыяй.

СМУТКУЕМ РАЗАМ З ПОЛЬШЧАЙМы выказваем глыбокія спачуванні Маршалу Сейма Рэспублікі Польшча Браніславу Камароўскаму, прэм’ер-міністру Дональду Туску, а таксама родным і блізкім загінуўшых і смуткуем разам з вамі з прычыны гэтай вялікай страты… Пачуццё глыбокага смутку па трагічна загінулых у авіякатастрофе Прэзыдэнце і грамадзянах Рэспублікі Польшча ахапіла і нашы сэрцы. На вялікі жаль, трагедыя пад Смаленскам упісала у спіс Катыньскіх ахвяраў новыя імёны… Мы разумеем, якія непапраўныя страты для народа Польшчы прынесла гэта трагічная падзея. У надзвычай цяжкі для Вашай краіны час прыміце шчырыя словы нашай падтрымкі і глыбокай спагады.

Вечная памяць загінулым.

Рада Магілёўскага ТБМ



SMUTKUJEMY RAZEM Z POLSKĄ

Mohylewskie Towarzystwo języka białoruskiego im. Franciszka Skaryny głęboko opłakuje i wyraża szczere kondolencje Ambasadzie RP w Mińsku i narodowi polskiemu w związku z katastrofą samolotu w pobliżu Smoleńska, która pochłonęła dziesiątki życia najlepszych obywateli polskich, wśród których był Prezydent Rzeczypospolitej Polski Lech Kaczyński i jego żona Maria.

Wyrażamy nasze najgłębsze kondolencje Marszałkowi polskiego Sejmu Bronisławowi Komarówskiemu, premierowi Donaldowi Tuskowi, a także krewnym i bliskim zmarłych i smutkujemy razem z wami za tą wielką stratą... Poczuciem głębokiego smutku z powodu tragicznej katastrofy lotniczej, w której zginął Prezydent i lepsi obywatele Rzeczypospolitej Polski, zajęte i nasze serca. Niestety, smoleńska tragedia wpisala na liście ofiar Katynia nowe imiona... Rozumiemy, jak nieodwracalne szkody dla mieszkańców Polski przyniósło takie tragiczne wydarzenie. W bardzo trudnym dla Waszego kraju czasie prosimy przyjąć nasze szczere wyrazy wsparcia i sympatii.

Jesteśmy z Wami w bólu i modlitwie.

Rada Mohylewskeigo TBM

18:57 14.04.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы