галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Паводка ў Магілёве – фотарэпартаж
Як вядома, Магілёў, трэці па насельніцтве горад рэспублікі (372 тыс. жыхароў, 2009), раскінуўся на маляўнічых берагах Дняпра за 645 км ад яго вытокаў. Дняпро падзяляе горад на дзве часткі, пры гэтым правы, карэнны, бераг, узвышаецца на 35-40 м над узроўнем ракі. Менавіта з яго адкрываецца цудоўны від на задняпроўскую частку горада, якая раней увесну на некалькі тыдняў аказвалася пад вадой, а сёння практычна цалкам забудавана. Шырыня Дняпра ў Магілёве дасягае 65-70 метраў, а суднаходнай рака з’яўляецца на працягу 100—150 дзён за год.

Паводка на Дняпры звычайна пачынаецца ў другой палове сакавіка. Пры гэтым максімальны ўзровень пад’ёму вады ў Дняпры ў раёне Магілёва складае 5,7-6 м, у той жа час небяспечным лічыцца ўзровень 7,3 м, а экстрэмальным - 8,5 м. Апошні назіраўся на Дняпры ў 1931 годзе.

Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж пра сёлетнюю паводку на Дняпры ў Магілёве, а таксама некалькі старых фота з відам на раку.

Падрыхтаваў Юрась Каласоўскі


Паводка ў Магілёве – фотарэпартаж

Паводка ў Магілёве – фотарэпартаж

Паводка ў Магілёве – фотарэпартаж
Новы мікрараён - вуліца Цярохіна

Паводка ў Магілёве – фотарэпартаж
Вуліца Фаціна

Паводка ў Магілёве – фотарэпартаж
Вусце Дубравенкі

Паводка ў Магілёве – фотарэпартаж

Паводка ў Магілёве – фотарэпартаж

Паводка ў Магілёве – фотарэпартаж

21:35 15.04.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы