Адбылася сустрэча бацькоў, што жадалі б аддаць сваіх дзяцей у класы з беларускай мовай навучання з начальнікам упраўлення адукацыі Магілёўскага гарвыканкама С. Казловым. Прыйшло пяцёра бацькоў, размова была доўгая, крыху на павышаных танах, але вынік атрымаўся ў прынцыпе станоўчы. Такім чынам, вынік: Ствараецца творчая група з удзелам бацькоў і спецыялістаў аддзела адукацыі. Першае рабочае пасяджэнне групы - наступны чацвер. У планах групы - работа з бацькамі будучых першакласнікаў, інфармаванне. Аддзел адукацыі правядзе маніторынг сярод бацькоў, якія плануюць аддаць сваё дзіця ў гімназію №3, наконт іх жадання, каб дзеці вучыліся па-беларуску. Гімназія №3 - базавая установа, дзе плануецца ствараць беларускі клас. Усім зацікаўленым бацькам варта пісаць заявы на ўладкаванне дзіця на імя яе дырэктара.Паводле жж-суполкі "Жывы Магілёў"
Гл. таксама:У дзіцячым садку зьявілася беларускамоўная група 19:02 23.04.2010 |