галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Магілёўскае ТБМ аматарам кнігі
У чацвер, 22 красавіка, актывісты Магілёўскага ТБМ правялі ўрок беларушчыны ў гарадской дзіцячай бібліятэцы №2.

У межах імпрэзы прысутным распавялі пра архітэктурную спадчыну горада Магілёва, а таксама паказалі беларускія мультфільмы, сярод якіх – экранізацыя казкі У. Караткевіча “Чортаў скарб” мультфільм “Каму чорт дзетак калыша”.

На працягу года запланавана правесці падобныя ўрокі ў іншых бібліятэках і навучальных установах Магілёва.

Юрась Каласоўскі

18:25 23.04.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы