галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

“Дынама” перамаглі!
“Дынама” перамаглі!

У сёмым туры чэмпіянату краіны па футболе ў вышэйшай лізе магілёўскі “Днепр”, дзякуючы голу на апошняй хвіліне гульні паўабаронцы Максіма Карповіча, атрымаў перамогу над мінулагоднім сярэбраным прызёрам першынства мінскім “Дынама”.

Гульня праходзіла пры значнай перавазе магілёўскіх футбалістаў, але на працягу двух таймах ніводзін з галявых момантаў каля варот галкіпера мінчан Андрэя Гарбунова не быў ператвораны ў забіты мяч.

Трэнер “Дняпра” Андрэй Скарабагацька, калі да канца сустрэчы заставалася хвілін пятнаццаць, адчуў неабходнасць узмацніць атакуючую моц сваёй каманды. Выпусціўшы на поле нападаючага Фёдара Чарных і апорнага паўабаронцу Максіма Карповіча, Скарабагацька ўгадаў з заменай. Калі рэферы ўжо быў гатовы даваць фінальны свісток, рыжавалосы хаўбек магіляўчан з-за межаў штрафной пляцоўкі стрэліў у левы верхні вугал варот – галкіпер “Дынама” праводзіў мяч позіркам.

Такім чынам, гэта ўжо другая запар вікторыя магілёўскага клуба на хатнім стадыёне “Спартак”.

Андрэй Ільеня

22:59 7.05.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы