галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Гурток беларускай мовы запрашае 12 траўня
У сераду, 12 траўня, адбудуцца выязныя заняткі гуртка беларускай мовы. Мы палічылі цікавым наведаць канцэрт этнагурта “Крэсіва” з Берасцейшчыны. Канцэрт адбудзецца ў Магілёўскай дзіцячай школе мастацтваў №3 імя М. Н. Салдатава (у парку па праспекце Шмідта) а 18-й. Білеты можна будзе набыць на месцы. Далучайцеся!

Кантактныя тэлефоны:

Алег Дзьячкоў (МТС – 8-0292-45-64-52; Velcom – 8-0293-88-35-61)

Алена Асмакоўская (МТС – 8-0295-83-18-85;Velcom – 8-0293-74-38-52; гарадскі 45-90-39).

Таццяна Красоўская (Velcom-8-0293-93-14-61, гарадскі 22-80-46
)

Даведка: ансамбль «Крэсіва» быў арганізаваны ў 1991 г. пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З 1992г. ансамбль супрацоўнічае з беларускімі дабрачыннымі арганізацыямі.

У цяперашні час ансамбль працуе ў Брэсцкай абласной філармоніі. У яго складзе чатыры выканаўцы (інструментальная група – скрыпка, гітара, мелодыка і вакал).

Галоўная задача калектыва – прапаганда беларускай народнай песні. Праграма ансамбля пабудаваная на унікальным па сваім характары музычным фальклоры беларускага Палесся з арыгінальным гучаннем абрадавых, лірычных і жартоўных песень, а таксама вясёлых і смешных сцэнак з жыцця палешукоў. У рэпертуар калектыва таксама ўваходзяць старадаўнія рамансы, класічныя і эстрадныя творы.

Ансамбль «Крэсіва» неаднаразова прымаў удзел у міжнародных фальклорных фэстах.

20:32 11.05.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы