Магілёўская гарадская арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” 2 траўня 2010 г. арганізавала вандроўку, прысвечаную 90-годдзю выдатнага паэта, нашага земляка Аляксея Пысіна.
Падчас падарожжа мы наведалі райцэнтры Чавусы, Чэрыкаў і Краснаполле, дзе азнаёмімся з гісторыка-культурнай спадчынай гэтых гарадоў Магілёўшчыны, а таксама малую радзіму А. Пысіна - вёску Палуж на Краснапольшчыне, дзе створаны музей паэта.
Недалёка ад Чавус знаходзіцца вёска Самулкi. Ля дарогі ўзвышаецца абелiск - помнiк i данiна памяцi ўсiм загiнуўшым воiнам Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў гэтых мясцінах прарываліся з акружэння ў ліпені 1941 г. абаронцы Магілёва. На тэрыторыi вескi знаходзяццa яшчэ дзве брацкiя магiлы савецкiх воiнаў.
Сучасныя Чавусы небагатыя на архітэктурную спадчыну, але тым не менш горад гэты варты ўвагі. Так, сярод сучаснай забудовы знаходзіцца стары багата дэкараваны будынак – дом былога дзяржаўнага скарбу, пабудаваны ў 1902 годзе, а зараз раённы краязнаўчы музей. У экспазіцыі музея – 10 тысяч экспанатаў. Шмат з іх прысвечаны Другой сусветнай вайне. Гэта не выпадкова, бо да вызваленчай аперацыі “Баграціён” каля горада 9 месяцаў знаходзілася прыфрантавая палоса. У раёне загінула больш за 18 тысяч савецкіх воінаў.

Ніводнага старога храма не засталося ў Чавусах, але сёння тут ёсць Васкрасенская царква, касцёл Дзевы Марыі, будуецца з цэглы праваслаўны храм Ушэсця Гасподня.
Зарэчча – гэта асаблівая частка Чавус, аддзеленая ад цэнтра горада ракой Басяй. З аднаго боку гэта нібы працяг горада, з другога - тут усё значна больш па-вясковаму нават сёння. Раней, яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя, тут жыло шмат яўрэяў. Цікава, што якраз у Зарэччы быў дом бацькоў знакамітага галівудскага кінаакцёра Кірка Дугласа – сям’і Даніловічаў. А па суседстве, жыла сям’я знакамітага савецкага разведчыка і героя Савецкага Саюза Льва Маневіча.

У Чэрыкаве, горадзе над Сожам, ёсць гісторыка-краязнаўчы музей і геалагічнае агаленне Чэрыкаў (помнік прыроды республіканскага значэння), будынак шпіталя (19 — 20 ст.), а таксама помнікі землякам, савецкім воінам, партызанам, ахвярам фашызму.
У райцэнтры мы наведалі праваслаўную царкву, пабудаваную ў сярэдзіне мінулага стагоддзя з… жылога дома. А ўласна Чэрыкаў запомніўся стылізаванай пад гарадскі герб брамай, маляўнічымі надсожскімі краявідамі, дагледжанасцю і жоўта-белай разметка вуліц.
У Краснаполлі нас чакалі ў школьным музеі, прысвечаным гісторыі гэтага кутка Магілёўшчыны. У музеі ёсць экспазіцыі, прысвечаныя прыродзе, археалогіі, этнаграфіі і гісторыі Краснапольшчыны.
Цікава было пабачыць экспазіцыю, прысвечаную аварыі на ЧАЭС, экспанаты часоў Вялікай Айчыннай вайны і матэрыялы, прысвечаныя перыяду сталінскіх рэпрэсій на Краснапольшчыне.

Гонарам Краснапольшчыны, сярод іншага, з’яўляецца народны тэатр, заснаваны ў 1918 г. У 1962 г. тэатру было прысвоена высокае званне “Народны самадзейны калектыў”.
Ля яго вытокаў стаяў настаўнік Краснапольскай адзінай працоўнай політэхнічнай школы 2-й ступені Аляксандр Грубе, вядомы потым як народны мастак БССР. А яго памочнікамі былі браты Васіль і Андрэй Шашалевічы, якія пазней сталі вядомымі беларускімі пісьменнікамі.
Многія спектаклі Краснапольскага народнага тэатра, асабліва “Лявоніха на арбіце”, “Папараць-кветка”, “Трыбунал”, “Паўлінка”, “Парог”, “Вечар” і іншыя, вядомы тэатральнай грамадскасці Беларусі.

Напрыканцы экскурсіі (на жаль, рускамоўнай) старшыня Магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў падзякаваў супрацоўнікам школы і вучням, якія выступілі ў ролі экскурсаводаў, і прэзентаваў ім каляндар “Магілёў, якога няма”.
А вось і Палуж, дзе ў мясцовай школцы знаходзіцца музей Аляксея Пысіна. Сам паэт нарадзіўся ў вёсцы Высокі Барок, якая, як і многія вёскі раёна, была пахаваная пасля аварыі на ЧАЭС.

Паэтычны талент Аляксея Пысіна — талент ад Бога. Яго паэзію аб вайне прыраўнялі да прозы Васіля Быкава. Сёння імя Пысіна навукоўцы, даследчыкі і літаратары ставяць побач з імёнамі Баратынскага, Цютчава, Блока, Твардоўскага, Купалы, Танка, Куляшова, Панчанкі і іншых выдатных паэтаў.
З 1941 па 1945 год Аляксей Пысін ваяваў на фронце, быў двойчы паранены. З 1946 года працаваў у раённым друку, “Магілёўскай праўдзе”.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1968 г.) за кнігу вершаў “Твае далоні”. Пахаваны ў Магілёве.
У Палуж з намі завітаў літаратар Віктар Арцем’еў – сябар і асабісты бібліёграф Аляксея Пысіна. Пасля праведзенай вучнямі школы змястоўнай экскурсіі (па-беларуску!) В. Арцем’еў перадаў загадчыцы музея асабістыя рэчы паэта, наказаўшы і надалей дбаць аб захаванні памяці А. Пысіна.

Паблізу Палужа ў вёсцы Брылёўка знаходзіцца батанічны сад “Іванаў хутар” — помнік прыроды мясцовага значэння. Заснаваў яго вучоны-батанік, Іван Ізотавіч Зотаў. Ён нарадзіўся ў гэтых мясцінах і, хоць пражывае ў Маскве, часта сюды наведваецца. Кожнае дрэўца дзесяцігектарнага батанічнага саду пасаджана рукамі Івана Ізотавіча. Тут больш за 30 відаў экзатычных дрэў з Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі.
На жаль, у 80-гадовага гаспадара гэтага унікальнага куточка няма спадкаемцаў, штот выклікае вялікую занепакоенацсь далейшым лёсам гэтага натуральнага запаведніка.
Калі вярталіся ў Магілёў, ехалі ўжо па мокрай ад навальнічных дажджоў дарозе, хаця амаль на ўсім на працягу гэтага 10-гадзіннага падарожжа нас суправаджала сонейка… Значыць, добрую справу робім!
Напрыканцы траўня Вас чакае двухдзённае падарожжа па цэнтраьнай Віцебшчыне. Калі вы цікавіцеся гісторыяй роднага краю, калі неабыякавыя да беларушчыны – далучайцеся!
Юрась Каласоўскі
Гл. таксама:
Аляксею Пысіну прысвячаецца (фота)Фотарэпартаж з вандроўкі ў Ракаў і МінскВандроўка “Прыдзвінскія ваколіцы”, або Чаму ў музеі Рэпіна не размаўляюць па-беларуску?Шлях да Блакітнай крыніцы – фотарэпараж з вандроўкіСмаргонь-2009: успамін з Дня беларускага пісьменства (фота)Дарогамі вайны (фотарэпартаж)Канстанцін Сіманаў і Магілёў (фота)Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 2Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 1“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 5“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 4“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 3“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 2 “Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 1Па Варшаўскім шляху (фота)Магілёў-Беразіно-Мінск. ФотаБарысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)Талачын, Крупкі, Барысаў. Фотарэпартаж з вандроўкіМагілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкайАдзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)Фотарэпартаж з паездкі на ўсход МагілёўшчыныДастоева, Моталь, Моладава, Парэчча, Пінск. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)Скокі, Берасьце, Кобрынь, Закозель, Іванава. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)Высокае, Воўчын, Вістычы, Чарнаўчыцы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Заходняя Беларусь у люстэрку падарожжаўПадарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыяКосава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Па прасторах Берасцейшчыны Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)Старажытны Мсціслаў запрашаеТурэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)Фотарэпартаж з Купальскага фэстуКупальскі фэст на ДруціВандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй БеларусіГальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)