галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Гурток беларускай мовы запрашае 19 траўня
“Адам Кіркор і этнаграфія беларускага Палесся”- тэма чарговых заняткаў гуртка беларускай мовы ў сераду, 19 траўня. Гэтым разам мы пазнаёмімся з дзейнасцю яшчэ аднаго слаўнага сына Магілёўшчыны – гісторыка, этнографа, публіцыста, выдаўца, аўтара шматлікіх прац па гісторыі і жыцці беларускага краю.

Тэму мінулых заняткаў “Гісторыя Магілёўскага замка” прыйшлося адмяніць. Размова сама сабою перанеслася на тэму вайны і Перамогі. Удзельнікі гуртка распавялі, якім чынам вайна закранула іх сям’ю: пра бацьку, які быў у нямецкім палоне ад пачатку вайны і выжыў праз страшэнныя пакуты; пра дзядзьку, што жыве з куляй у назе; пра раненага салдата, якога бабуля хавала ў сене, рызыкуючы жыццём дзесяці дзяцей; пра карову, якая плакала на каленях, каб яе не забівалі; пра бацькоў, што сустрэліся і пакахалі адзін аднаго падчас вайны; пра “добрых” немцаў і бандытаў – партызан; і шмат яшчэ такога, што сведчыла пра вайну без патэтыкі і ідэалагічнай афарбоўкі.

Вось такое гэта балючае свята – Перамога.

Кантактныя тэлефоны:

Алег Дзьячкоў (МТС – 8-0292-45-64-52; Velcom – 8-0293-88-35-61)

Алена Асмакоўская (МТС – 8-0295-83-18-85;Velcom – 8-0293-74-38-52; гарадскі 45-90-39).

Таццяна Красоўская (Velcom-8-0293-93-14-61, гарадскі 22-80-46)

21:05 18.05.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы