“Найлепшы шлях для Беларусі – будаваць ідэнтычнасць на мове”, – так лічыць Андрэй Катлярчук. Паважаныя гурткоўцы, у сераду, 2 чэрвеня, мы прапануем далучыцца да сустрэчы з гэтым гісторыкам, якая ладзіцца ў бібліятэцы імя Карла Маркса а 18.30. А.Катлярчук даўно жыве і працуе ў Швецыі, абараніў там дысертацыю, выкладае ў Стакгольмскім універсітэце. Навуковец валодае цікавымі гістарычнымі фактамі, даследуе ўплыў Швецыі на гістарычны лёс народаў Літвы і Беларусі. Мае свой погляд на фарміраванне беларускай нацыі, які можа быць дастаткова цікавым. Аўтар прэзентуе сваю кнігу “Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў”. Ласкава запрашаем! Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-0292-45-64-52; Velcom – 8-0293-88-35-61)
Алена Асмакоўская (МТС – 8-0295-83-18-85;Velcom – 8-0293-74-38-52; гарадскі 45-90-39).
Таццяна Красоўская (Velcom-8-0293-93-14-61, гарадскі 22-80-46)  19:59 31.05.2010 |