|
| З краязнаўчых вандровак Магілёўскага ТБМ: Галяні (фота) |
|
Агульнавядома, што ва ўсходняй частцы Беларусі ўвогуле і на Магілёўшчыне ў прыватнасці захавалася нашмат менш помнікаў архітэктуры, чым у колішняй Заходняй Беларусі. Але ж іх не так мала! Проста трэба больш уважліва азнаёміцца з роднымі мясцінамі. Аказваецца, у ваколіцах Магілёва знаходзіцца нямала храмаў і капліц! Так, у Магілёўскім раёне ёсць касцёл Св. Мікалая (дамініканцаў) у Княжыцах, царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў Вейне, Успенская царква ў вёсцы Сухары, капліца ў вёсцы Стайкі, руіны царквы ў Сідаравічах, царква св. Троіцы і капліца ў Палыкавічах, мемарыяльная капліца ў Салтанаўцы і, нарэшце, Успенская царквы ў Галянях, пра якую мы і распавядзём ніжэй.  Калі ехаць з Магілёва на Слаўгарад, недалёка ад адміністрацыйнай мяжы з Чавускім раёнам у вёсцы Амхавая 2-я будзе паварот на Галяні 1-ыя, дзе знаходзіцца Успенская царква - помнік архітэктуры эклектызму пач. 20 ст., які спалучае рысы традыцыйнага дойлідства, класіцызму і псеўдарускага стылю. Знаходзіцца храм на правым беразе рачулкі Чарняўка на ўскраіне вёскі. Пабудаваны ў 1903 г. з цэглы.  Будынак крыжападобны ў плане, складаецца з выцягнутага па папярочнай восі прамавугольнага асноўнага аб'ёму, трохапсіднай алтарнай часткі, дадатковага аб'ёму і бабінца з двух'яруснай вежай-званіцай над ім. Асноўны аб'ём завершаны васьмігранным светлавым барабанам, накрытым пакатым шатром з галоўкай. У вуглавых частках асноўнага аб'ёму зроблены дадатковыя ўваходы. Сцены атынкаваны. Аконныя праёмы ў ляпных абрамленнях з трохвугольнымі сандрыкамі. Царква дзейнічае. Падарожнічайце па Беларусі! Вандраваў Юрась Каласоўскі
Гл. таксама:Да вытокаў Бярэзіны, або Таямніцы Віцебшчыны. 50 здымкаў з вандроўкі “Краснаполле маё, Краснаполле”, або Вандроўка, прысвечаная 90-годдзю Аляксея ПысінаАляксею Пысіну прысвячаецца (фота)Фотарэпартаж з вандроўкі ў Ракаў і МінскВандроўка “Прыдзвінскія ваколіцы”, або Чаму ў музеі Рэпіна не размаўляюць па-беларуску?Шлях да Блакітнай крыніцы – фотарэпараж з вандроўкіСмаргонь-2009: успамін з Дня беларускага пісьменства (фота)Дарогамі вайны (фотарэпартаж)Канстанцін Сіманаў і Магілёў (фота)Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 2Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 1“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 5“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 4“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 3“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 2 “Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 1Па Варшаўскім шляху (фота)Магілёў-Беразіно-Мінск. ФотаБарысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)Талачын, Крупкі, Барысаў. Фотарэпартаж з вандроўкіМагілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкайАдзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)Фотарэпартаж з паездкі на ўсход МагілёўшчыныДастоева, Моталь, Моладава, Парэчча, Пінск. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)Скокі, Берасьце, Кобрынь, Закозель, Іванава. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)Высокае, Воўчын, Вістычы, Чарнаўчыцы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Заходняя Беларусь у люстэрку падарожжаўПадарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыяКосава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Па прасторах Берасцейшчыны Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)Старажытны Мсціслаў запрашаеТурэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)Фотарэпартаж з Купальскага фэстуКупальскі фэст на ДруціВандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4) Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй БеларусіГальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1) 21:16 29.06.2010 |
| |
|
|
|