галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Заснаваная князем Гедымінам Вільня ляжыць на зліцці рэк Вільні і Нярыс (Вілія) прыкладна за 30 км ад мяжы з Беларуссю. Сёння тут знаходзяцца асноўныя палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя, культурныя, навуковыя і адукацыйныя ўстановы Літвы. Вільня вядомая сваім гістарычным цэнтрам, Старым горадам, які з’яўляецца адным з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе (360 га). У 2009 годзе Вільня была Еўрапейскай культурнай сталіцай.
Сёння большасць насельнітва горада (прыкладна 60%) ужо складаюць літоўцы, хаця на пачатку мінулага стагоддзя іх у Вільні налічвалася недзе 2%. Праўда, палякі, паланізаваныя беларусы («тутэйшыя», «ліцьвіны») дагэтуль складаюць большасць насельніцтва Віленшчыны.
Пра непарыўную сувязь Вільні з беларускай культурай сведчыць многае: знакамітая Вострая Брама з “Пагоняй” Вялікага княства Літоўскага; дом, дзе знаходзілася друкарня Скарыны; месца пакутніцкай смерці Кастуся Каліноўскага; будынак былой Віленскай беларускай гімназіі; мемарыяльныя дошкі шматлікім дзеячам беларускай культуры, якія жылі і працавалі ў Вільні…
Безумоўна, сёння не варта распачынаць гаворку пра вяртанне спрадвеку поліэтнічнай Вільні, якая стала калыскай духоўнага адраджэньня палякаў, культурнага самасцвярджэння беларусаў, нацыянальна-палітычнага станаўленьня літоўскай нацыі, асветніцкім горадам габрэяў, у межы Беларусі. Але гэты горад трэба вяртаць у кантэкст беларускай гісторыі, даследаваць яго ролю ў сучаснай гісторыі нашай краіны, бо Вільня – адзін з найбольш знакавых сімвалаў беларускай нацыі.

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Знаёмства з горадам для мяне, як і для многіх іншых, пачалося з чыгуначнага вакзалу

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Літоўскія цягнікі выглядаюць па-еўрапейску

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Царква Святога Духу
Адзіны ў Літве праваслаўны храм з выразнымі рысамі віленскага барока. Заснаваны ў 1597 годзе на месцы, дзе ў 1347 годзе загінулі пакутніцкай смерцю за веру Хрыстову беларусы з дворскай дружыны князя Альгерда - святыя Антон, Іван, Яўстах. Іх мошчы дагэтуль захоўваюцца ў скляпеннях кляштара. Мужчынскі і жаночы праваслаўныя кляштары - адзіныя ў Літве, якія дагэтуль дзейнічаюць.

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Царква Святога Мікалая

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Царква Святой Параскевы Пятніцы

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Базыльянскія муры

Базыльянскія муры, аб’ект культурнай спадчыны ЮНЭСКА, - гэта комплекс Базыльянскага (уніяцкага) кляштара, які ўтвараюць царква Святой Троіцы, званіца, будынкі жаночага і мужчынскага кляштараў, Паўночная і Паўдзённая брамы і бурса.
У першай палове ХХ ст. тут знаходзіўся палітычны і культурны цэнтр беларусаў: Беларускі музей ім. І. Луцкевіча і беларуская бібліятэка, Віленская беларуская гімназія, дзве беларускія пачатковыя школы, Беларускае навуковае таварыства, Беларускі нацыянальны камітэт, Беларускія настаўніцкія курсы, Беларуская школьная рада Віленшчыны, духоўная семінарыя Святатраецкай царквы.

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Віленская беларуская гімназія

Віленская беларуская гімназія была адной з першых беларускіх сярэдніх школ, якую 1.1.1919 г. арганізаваў Іван Луцкевіч. Дзейнічала да чэрвеня 1944 г. Сярод настаўнікаў гімназіі быў увесь цвет беларускага нацыянальнага адраджэння: бацькі "праекта Беларусь" Антон і Іван Луцкевічы, класік літаратуры Максім Гарэцкі, прэзідэнт Рады БНР Вінцэнт Жук-Грышкевіч, сусветнавядомы навуковец Барыс Кіт, музычны патрыярх Рыгор Шырма... На ўваходзе ў былую гімназію вісяць мемарыяльныя шыльды выкладчыку літаратуры Максіму Гарэцкаму і вучаніцы, беларускай паэтцы Наталлі Арсенневай.

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Мемарыяльная шыльда Максіму Гарэцкаму

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Віленская філармонія

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Касцёл Святой Ганны

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Найпрыгажэйшы помнік палымянай готыкі Усходняй Еўропы быў узведзены ў 1495-1499 гг. на загад вялікага князя літоўскага Аляксандра. Ёсць легенда, што касцёл пабудаваў таленавіты юнак-дойлід з Менску, якога пасля забілі зайздроснікі. Паводле другой легенды, Напалеон, пабачыўшы касцёл, ашаломлена сказаў: "Каб мог, панёс бы яго на сваёй далонi ў Парыж...".

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Касцёл Святога Францыска і Бернарда

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Касцёл Святога Францыска і Бернарда
Касцёл бернардзінцаў - адзін з буйнейшых гатычны храмаў у Вільні. Ён утварае адзін архітэктурны ансамбль з касцёлам Святой Ганны.

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Касцёл Святога Казіміра

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Касцёл Святога Міхаіла

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Касцёл Сэрца Езуса

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Кафедральны касцёл Святых Станіслава і Уладзіслава

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Самы значны храм Вялікага княства Літоўскага быў закладзены яшчэ Ягайлам і Вітаўтам у 1387 годзе як гатычны. Пазней перабудоўваўся ў стылях рэнесансу, барока, віленскага барока і класіцызму, у якім і захаваўся да нашага часу.

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Кафедральны касцёл Святых Станіслава і Уладзіслава. Званіца

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Кафедральны касцёл Святых Станіслава і Уладзіслава ўвечары

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Касцёл Святой Тройцы

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Касцёл Усіх Святых

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Касцёл Узнясення Гасподняга

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Захад сонца над праспектам Гедыміна

З замежных вандровак Магілёўскага ТБМ: Вільня (фотарэпартаж, частка 1)
Вілія. Захад сонца

16:00 28.08.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы