галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Віншуем з Днём беларускай вайсковай славы!
Віншуем з Днём беларускай вайсковай славы!
30-тысячнае войска ВКЛ пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага атрымала перамогу над 80-тысячным маскоўскім войскам. У гэтай бітве гетман Астрожскі ўпершыню ў вайсковай гісторыі выкарыстаў артылерыйскі залп з засады па варожых войсках.

Перамога пад Оршай была самай значнай у шматвекавым супрацьстаянні ВКЛ і Маскоўскага княства. Дзякуючы гэтаму, яна займала вельмі прыкметнае месца ў ваеннай гістарыяграфіі беларусаў. Сёння гэтая дата лічыцца Днём беларускай вайсковай славы.

Штогод пад Оршай на гістарычным месцы Аршанскай бітвы 1514 года - левым беразе Дняпра - адбываецца фэст "Аршанская бітва", у якім прымаюць удзел вядомыя беларускія пісьменнікі, мастакі, барды, рыцарскія клубы.

Віншуем з Днём беларускай вайсковай славы!
Аршанская бітва

Віншуем з Днём беларускай вайсковай славы!
Схема бітвы пад Оршай

Віншуем з Днём беларускай вайсковай славы!
Гетман Канстанцін Астрожскі

Віншуем з Днём беларускай вайсковай славы!

Прыводзім словы беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча пра месца і ход бітвы пад Оршай:
— Дняпро у тым месцы выгінаецца і ўтварае такі паўвостраў, дзе з трох бакоў — вада. Астрожскі спецыяльна паставіў войска ў гэтую адтуліну. Яны ведалі — за імі Дняпро, вельмі круты бераг, адступаць і ўцякаць няма куды. Хоць уцякалі з поля бою тады вельмі рэдка — калі пагоня не заб’е, то пасля маёнтак адбяруць… У лясочку на ўскрайку Астрожскі паставіў сваю артылерыю, схаваўшы іх у кустоўі. Пяхота таксама была схаваная ў лесе. Тое, што ворагі не пабачылі артылерыю, было прыкрыццём, каб заманіць маскоўскую конніцу і разграміць яе. Што і было зроблена.
Калі маскоўскае войска рушыла на нашае, Астрожскі імітаваў адступленне, прычым амаль панічнае. Ворагі ўзрадаваліся ды, парушыўшы сваё пастраенне, кінуліся даганяць «уцекачоў». У гэты момант «уцекачы» расступіліся, прапусціўшы ворагаў да Дняпра, а самі замкнулі кола. Грымнула нашая артылерыя — і ў пярэдніх маскоўскіх коннікаў, і ў задніх. Заднія думаюць, што пярэдніх ужо няма, а пярэднія бачаць, што і задніх ужо б’юць!.. Гэта быў спецыяльны эфект, каб заблытаць праціўніка — і гэта выратавала беларускае войска. Яшчэ адзін фактар, які нам дапамог — гэта суперніцтва між маскоўскімі ваяводамі. Чаляднін і князь Булгакаў Голіца — кожны з іх меў пароўну войска, і кожны хацеў разграміць праціўніка сам, каб выслужыцца перад Вялікім князем. Таму, калі наступалі на адно крыло, другое вяло бой нехаця, можна сказаць. А калі ўжо адбылася наша перамога, тады ўжо уцякалі разам абодва крылы маскоўскага войска. Дарэчы, маскоўскае войска на гэтую бітву нават не ўзяла з сабой артылерыю — настолькі былі ўпэўненыя ў перамозе!..


Дарагія сябры!
Шчыра віншуем Вас са святам! Няхай кожны дзень прыносіць Вам і Вашым родным моцнае здароўе, аптымізм і дабрабыт, радасць і шчырасць, вялікі плён і задавальненне ад стваральнай працы на сваю і грамадскую карысць.
Вялікага Вам натхнення і самых вялікіх здзяйсненняў у нястомнай працы на карысць Беларушчыны!!!

17:53 8.09.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы