галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Буккросінг у Беларусі. Далучайцеся!
Блог заклікае ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у акцыі, заснаванай на прынцыпах буккросінга. Буккросінг атрымаў шырокае распаўсюджанне ў Еўропе, але пакуль мала вядомы ў Беларусі.

Буккросінг у Беларусі. Далучайцеся!

Яго сутнасць заключаецца ў наступным:
чалавек рэгіструе сваю кнігу на сайце, атрымлівае для яе індывідуальны нумар, размяшчае на кнізе ліст з інфармацыяй аб тым, што кніга ўдзельнічае ў буккросінгу, а потым “забывае” яе ў грамадскім месцы навідавоку, каб яе знайшоў іншы чалавек, прачытаў, падзяліўся сваімі ўражаннямі на сайце, а потым у сваю чаргу зноў “адпусціў кнігу ў вандроўку”.
Такім чынам, блог karatkevichy-80.blog.tut.by прапануе ажыццявіць у Беларусі акцыю, падчас якой па краіне будуць вандраваць кнігі Караткевіча.
На блогу кожны ахвотны зможна зарэгістраваць сваю кнігу, наведаўшы старонку “рэгістрацыя кнігі”, даведацца аб некаторых фактах жыцця і творчасці вядомага беларускага пісьменніка, якія будуць з’яўляцца кожны дзень на старонцы “ці ведалі Вы, што”, а таксама прагаласаваць за свой любімы твор, зазірнуўшы на старонку “апытанне”.

Буккросінг у Беларусі. Далучайцеся!
Уладзімір Караткевіч

Напярэдадні 26 лістапада 2010 г. будзе вызначаны самы лепшы водгук, прысвечаны творчасці Уладзіміра Караткевіча.

14:31 10.09.2010
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы