Валерый КазакоўНекалькі месяцаў назад Валер Казакоў ужо перадаў частку экспанатаў у экспазіцыю музея гісторыі Магілёва - гэта шэсць тамоў кніг часоў Івана Грознага, па якіх навучаліся царскія дзеці, і некалькі музейных экспанатаў. Усяго ў калекцыі Валера знаходзіцца 44 тамы кніг часоў Грознага, і, магчыма, усе яны стануць здабыткам магілёўскай бібліятэкі імя Карла Маркса. Прэзентацыю экспанатаў вырашана прымеркаваць да Дня пісьменства. У гэты дзень Валерый Казакоў урачыста ўручыць перададзеныя рарытэты. Музей гісторыі Магілёва таксама можа папоўніцца старадаўнімі шахматамі і кнігамі. Урачыстае ўручэнне адбудзецца ў гарадской ратушы а 16-й. Уваход вольны. Запрашаем! 23:51 1.09.2011 |