галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

У Магілёве маюць намер адрадзіць Іосіфаўскі сабор
У Магілёве маюць намер адрадзіць Іосіфаўскі сабор

Па словах намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ігара Шардыкі, у абласным цэнтры праведзена інвентарызацыя існых і разбураных помнікаў культуры і архітэктуры. Іосіфаўскі сабор патрапіў у спіс першачарговых аб'ектаў, якія неабходна ўзнавіць. Гэты сабор, пабудаваны па праекце Мікалая Львова, доўгі час лічыўся адным з самых уплывовых узораў у рускай царкоўнай архітэктуры. Адмыслова для сабора абразы на медных дошках напісаў Уладзімір Баравікоўскі, які праславіўся як майстар партрэта. Некаторыя абразы з храма ацалелі і сёння знаходзяцца ў экспазіцыі абласнога краязнаўчага музея.

Будаўніцтва сабора было завершана ў 1798 годзе. Будынак размяшчалася на Шклоўскай вуліцы, на месцы цяперашняй гасцініцы «Днепр».У 1802 храм атрымаў статус кафедральнага сабора, але ў 1930 годзе, як і шматлікія іншыя цэрквы на тэрыторыі былога СССР, сабор зачынілі, а будынак быў перададзены пад клуб хлебазавода. Да 1938 г. у ім размяшчаўся музей рэлігіі і атэізму. У 1938 году будынак падарвалі, каб пабудаваць на яго месцы гасцініцу для чальцоў урада. Да 1939 г. будаўніцтва гасцініцы «Днепр» было завершана. Ад храма засталіся толькі абразы і фатаграфіі.
Цяпер плануецца аднавіць сабор. Адмыслоўцы ўжо шукаюць будаўнічыя праекты сабора. Таксама плануецца выкарыстаць праекты сабораў у Расеі і Аўстрыі, ідэнтычных магілёўскаму.

Магчыма, рэканструяваны будынак храма будзе выкарыстоўвацца ў якасці канцэртнай залы.

Паводле ej.by

15:34 5.10.2011
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы