Падарожжа адбудзецца па маршруце Магілёў – Расна – Басценавічы – Слаўнае - Малая Багацькаўка – Горкі – Дрыбін – Магілёў. Запрашаем усіх аматараў вандровак! У праграму падарожжа ўваходзіць:- наведванне руінаў касцёла Св. Казіміра ў в. Расна;  - наведванне руінаў царквы Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Басценавічы і царквы Св. Прарока Ільі ў в. Слаўнае; - экскурсія па музеі Максіма Гарэцкага ў в. Малая Багацькаўка; У музеі класіка беларускай літаратуры- экскурсія па батанічным садзе Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі г. Горкі (ахвотныя змогуць набыць сабе пэўныя гатункі раслін); - экскурсія ў Дрыбінскім раённым краязнаўчым музеі (Дрыбіншчына найперш вядомая шапаваламі – майстрамі, якія валеннем воўны вырабляюць валёнкі, капелюшы і іншыя рэчы). Валёнкі, рукавіцы і прылады працы шапавалаўУ маршруце магчымыя змены. Кантактныя тэлефоны: Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61) 16:53 9.10.2011 |