галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Адбудзецца справаздачна-выбарчая канферэнцыя Магілёўскага ТБМ
У сераду, 19 кастрычніка 2011 г., адбудзецца справаздачна-выбарчая канферэнцыя Магілёўскага Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Мы падвядзём вынікі працы за апошнія 3 гады і вылучым дэлегатаў на рэспубліканскі з’езд ТБМ. Пачатак у 18.30. Шчыра запрашаем!

Павестка канферэнцыі:

1. справаздача рады і старшыні Магілёўскага ТБМ Алега Дзьячкова аб дзейнасці арганізацыі за апошнія 3 гады;
2. абранне новага складу рады;
3. абранне дэлегатаў на рэспубліканскі з'езд ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны”

Сябрам ТБМ - быць абавязкова. Прыхільнікаў будзем вельмі рады бачыць, таму што тут жа будзе цудоўная магчымасьць далучыца да нас.
Вельмі просім адкарэктаваць свае планы на сераду, каб прыйсці на канферэнцыю. На гэтым сходзе як ніколі важна будзе колькасьць удзельнікаў.

Таксама чытайце: Адбылася канферэнцыя Магілёўскай суполкі ТБМ

Кантактныя тэлефоны:
Алег Дзьячкоў (МТС – 8-029-245-64-52; Velcom – 8-029-388-35-61)
Сяржук Дымкоў (МТС - 8-029-74017-18, гарадскі - 252-353)

17:56 13.10.2011
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы