галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Рыхтуемся да чарговага з’езду
Рыхтуемся да чарговага з’езду
Старшыня ТБМ Алег Трусаў

Паважаныя сябры!
Хачу нагадаць Вам, што чарговы ХІ з’езд ТБМ адбудзецца ў нядзелю ў Менску 23 кастрычніка. Месца правядзення – тэатральная зала ў сутарэннях Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці. Рэгістрацыя пачынаецца ў 10.00. Час правядзення з’езду і Рады ТБМ – з 11.00 да 17.00.

Нагадваю, што дэлегатамі з’езду могуць быць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, вылучаныя ад рэгіянальных структур ТБМ, што зарэгістраваны ў адпаведным парадку мясцовымі органамі ўладаў. Толькі такім дэлегатам будзе аплочаны праезд у Менск па прадстаўленых квітках (у абодва бакі). Госці з’езду такой магчымасці не маюць.

Падчас рэгістрацыі абавязкова трэба прад’яўляць пасведчанне сябра ТБМ альбо пашпарт. Калі нехта з дэлегатаў згубіў пасведчанне, неабходна тэрмінова даслаць у сядзібу ТБМ фотаздымак і анкетныя дадзеныя, каб выдаць новае пасведчанне. Пажадана, каб усе дэлегаты з’езду да яго пачатку заплацілі сяброўскія складкі. Чакаем Вас па названым адрасе правядзення з’езду.

З павагай, старшыня ТБМ Алег Трусаў

Рыхтуемся да чарговага з’езду

Парадак дня і рэгламент XІ з’езду ТБМ
(Праект)
10.00 – 10.45. Рэгістрацыя дэлегатаў і гасцей з’езду.
11.00 – 11.10. Адкрыццё з’езду, абранне прэзідыюма і сакратара з’езду.
11.10 – 11.15. Ушанаванне памяці рупліўцаў беларушчыны.
11.15 – 11.30. Выбары мандатнай, падліковай, рэдакцыйнай камісіяў і сакратарыяту з’езду.
11.30 – 11.35. Вітальнае слова гасцей з’езду.
11.35 – 11.40. Даклад старшыні мандатнай камісіі.
11.40 – 12.10. Даклад старшыні ТБМ Алега Трусава.
12.10 – 12.25. Судаклад намесніка старшыні ТБМ Алены Анісім.
12.25 – 12.35. Справаздачны даклад старшыні рэвізійнай камісіі ТБМ Леанарды Мухінай.
12.35 – 13.10. Спрэчкі па дакладах.
13.10 – 13.20. Справаздачны даклад галоўнага рэдактара “Нашага слова” Станіслава Судніка.
13.20 – 13.40. Выбары кіраўніцтва ТБМ (старшыня, намеснікі, Рада ТБМ, Рэвізійная камісія ТБМ, галоўны рэдактар газеты “Наша слова”).
13.40 – 14.00. Прыняцце дакументаў з’езду.
14.00 – 15.00. Перапынак на абед.
15.00 – 16.00. Першае пасяджэнне новай Рады ТБМ (абранне Сакратарыяту ТБМ.
Зацвярджэнне складу рэдкалегіі газеты “Наша слова”).

23:01 17.10.2011
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы