галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Справаздачна-выбарчая канфрэнцыя Магілёўскага ТБМ
Справаздачна-выбарчая канфрэнцыя Магілёўскага ТБМ
У сераду, 19 кастрычніка 2011 г., адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Магілёўскага ТБМ. Удзельнікамі і гасцямі мерапрыемства сталі каля 50 сяброў і прыхільнікаў ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

У сваім выступленні старшыня Магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў звярнуў увагу прысутных як на дасягненні, так і на недахопы ў дзейнасці таварыства за апошнія тры гады.

Справаздачна-выбарчая канфрэнцыя Магілёўскага ТБМ
Алег Дзьячкоў

Так, сярод асноўных недахопаў А. Дзьячкоў назваў адсутнасць уласнага памяшкання (нягледзячы на наяўнасць юрыдычнага адрасу); нерэгулярную працу Рады Магілёўскага ТБМ (у тым ліку нерэгулярныя збор унёскаў і вядзенне дакументацыі).

Тым не менш, на думку Алега Дзьячкова, арганізацыі ёсць чым пахваліцца. Гэта і вялікая колькасць падпісчыкаў газеты “Наша слова”, і штотыднёвая праца гуртка беларускай мовы, і арганізацыя разнастайных творчых сустрэч, імпрэз і краязнаўчых вандровак, а таксама праца кінаклуба, сайта mahilou.org, штогадовая арганізацыя Усебеларускай дыктоўкі ў Магілёве.

Удзельнікі і госці канферэнцыі ў сваіх выступленнях у цэлым станоўча ацанілі працу Магілёўскай гарадской арганізацыі ТБМ, выказаўшы шэраг заўваг і прапаноў па далейшай дзейнасці таварыства.

Справаздачна-выбарчая канфрэнцыя Магілёўскага ТБМ
Удзельнікі і госці канферэнцыі

Так, была адзначана неабходнасць удасканалення працы сайта mahilou.org, патрэба ў больш шчыльнай супрацы з іншымі грамадскімі арганізацыямі горада, а таксама з гарадскімі ўладамі ў плане рэалізацыі праграмы падтрымкі беларускай мовы. Акрамя таго, выступоўцы адзначылі неабходнасць удасканалення працы Рады Магілёўскага ТБМ, патрэбу ў наладжванні скаардынаванай і сістэмнай працы па розных кірунках дзейнасці таварыства (сайт, газета “Наша слова”, гурток беларускай мовы і кінаклуб, арганізацыя творчых сутрэч і вандровак, вядзенне дакументацыі і збор унёскаў).

Справаздачна-выбарчая канфрэнцыя Магілёўскага ТБМ
Міхась Булавацкі, арганізатар алімпіяды "Беларускае пяціборства"

У заключнай частцы канферэнцыі яе ўдзельнікі абралі новы склад Рады Магілёўскага ТБМ і старшыню суполкі. У выніку дзейны старшыня Магілёўскага ТБМ Алег Дзьчкоў быў пераабраны на новы тэрмін, а ў склад Рады, акрамя старшыні, увайшлі Алесь Агееў, Сяргей Дымкоў, Юрась Каласоўскі, Аляксей Карпенка, Таццяна Красоўская, Алесь Самонаў. Дэлегатамі на Рэспубліканскі з’езд ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны”, які адбудзецца ў Менску 23 кастрычніка 2011 г., сталі Алена Асмакоўская, Алег Дзьячкоў, Сяргей Дымкоў, Юрась Каласоўскі (дзейныя сябры рэспубліканскай Рады ТБМ), а таксама Алесь Агееў і Алесь Самонаў.

Віншуем усіх сябраў Рады з абраннем на сапраўды адказную пасаду і жадаем творчай і плённай працы на карысць беларушчыны!

19:03 20.10.2011
#1 написал: Betsy (28 лістапада 2011 17:37)
Heck of a job there, it asboultely helps me out.
#2 написал: ltroiv (29 лістапада 2011 17:26)
B6RDOj <a href="http://sutujggpxnyc.com/">sutujggpxnyc</a>
#3 написал: tbkcqfgwz (30 лістапада 2011 11:22)
cxT7Of , vjfslneunhvp, [link=http://vzyzsldedkzc.com/]vzyzsldedkzc[/link], http://rbthxrsnokhr.com/
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы