галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

ТБМ заклікае патрабаваць аднаўлення газэты "Раніца"
Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) выступіла з заявай, у якой заклікала грамадзян патрабаваць аднаўлення выхаду дзіцячай газеты "Раніца" ў ранейшым фармаце.

ТБМ заклікае патрабаваць аднаўлення газэты "Раніца"

У сваёй заяве ТБМ адзначае:

"Па загадзе чыноўнікаў спыніла сваё існаванне адзіная беларускамоўная дзіцячая газета "Раніца". Гэта выданне на працягу 82 гадоў несла беларускае слова ў беларускую школу, выхоўвала патрыятызм і любоў да беларускай мовы і культуры ў нашых дзяцей. Не інакш як здзекам выглядае абяцанне чыноўнікаў зрабіць з "Раніцы" маленькі штомесячны дадатак да расейскамоўнай газэты ("Пераходны ўзрост" - рэдактар).

У сувязі з гэтым мы заклікаем грамадзян Беларусі неадкладна звяртацца да беларускага ўраду з патрабаваннем аднавіць выхад газеты" Раніца" і аб'явіць падпіску на гэтае выданне на наступны год, год юбілеяў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба коласа і Максіма Танка", - гаворыцца ў заяве.

21:31 20.10.2011
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы