галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Першае пасяджэнне новай рады Магілёўскага ТБМ
Першае пасяджэнне новай рады Магілёўскага ТБМ
27 кастрычніка (чацвер) адбудзецца першае пасяджэнне новаабранай рады Магілёўскай гарадской арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы”. Пасяджэнне адкрытае. Запрашаем усіх жадаючых да працы: абмеркаванні, прапановы, планы, падзел абавязкаў і інш. Пачатак у 18:30. Запрашаем!

Першае пасяджэнне новай рады Магілёўскага ТБМ

Прыкладная павестка пасяджэння:

1) прыняцце новых сябраў (падчас канферэнцыі паступіла 6 заяў);
2) увядзенне пасады скарбніка Магілёўскага ТБМ і пошук валанцёра (сбор складак і ахвяраванняў, іх улік і перавод на разліковы рахунак ТБМ);
3) увядзенне пасады кадравіка Магілёўскага ТБМ (збор заяў на сяброўства ў ТБМ, збор кантактаў сябраў, праца з пасведчаннямі);
4) мерапрыемства з нагоды 80-годдзя народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча;
5) вандроўка ў лістападзе;
6) стварэнне і праца інтэрнэт-партала рэспубліканскага ТБМ.

00:08 26.10.2011
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы